Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
4 (панядзелак) – успамін св. Яна Марыі Віянэя, прэзбітэра.
6 (серада) – свята Перамянення Пана.
Святая Імша а 12.00 і 19.00.
8 (пятніца) – успамін св. Дамініка, прэзбітэра.
9 (субота) – свята св. Тэрэсы Бэнэдыкты ад крыжа, панны і мучаніцы, апякункі Еўропы.
1. На гэтым тыдні прыпадае першы чацвер месяца. Запрашаем да малітвы ў інтэнцыях новых пакліканняў да службы Божай у святарстве і манаскім жыцці, асабліва ЛСА і бацькоў
2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
3. 7 жніўня распачынаем навэнну праз заступніцтва св. Максіміліяна Кольбэ. Молімся кожны дзень перад святой Імшой.
4. Згодна з распараджэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, у нашай архідыяцэзіі праводзіцца акцыя “Дар сэрца для парафій у патрэбе”, мэтай якой з’яўляецца арганізацыя дапамогі парафіяльным супольнасцям і святарам, якія маюць патрэбу ў галіне належнай арганізацыі душпастырскай дзейнасці, рэалізацыі канкрэтных душпастырскіх ініцыятываў, канкрэтных інвестыцыйных праектаў, а таксама аплаты бягучых выдаткаў у парафіі. У сувязі з гэтым, усе ахвяраванні, якія будзем складаць у скарбонку, што каля канфесіяналу, пазначаную адпаведным плакатам, будуць прызначаныя на гэтую мэту. Акцыя трывае да 6 жніўня. Дзякуй за кожнае ахвяраванне.
5. 25-29 жніўня запрашаем дзяцей і моладзі на “канікулы з Богам”, якія будуць ладзіцца пры нашай парафіі. Запісацца можна ў сакрыстыі.
6. Традыцыйна Касцёл заахвочвае нас, каб падчас жніўня прыняць пастанову і пост устрымання ад спажывання алкаголю. Кожнага, хто адчувае такую патрэбу давяраем апецы Маці Божай і заахвочваед запісацца ў кнігу цвярозасці нашай парафіі.
7. Выходзячы з капліцы можна набыць цікавыя кнігі, запрашаем.
8. Згодна з рашэннем вышэйшага настаяцеля нашай кангрэгацыі ад 26 жніўня кс. Уладзімір прынімае новае служэнне ў якасці магістра навіцыяту. 24 жніўня на святой Імшы а 12.00 будзем дзякаваць Богу за яго пастырскае служэнне ў нашай парафіі.
9. Сужэнскі саюз маюць намер заключыць наступныя асобы:
Крывенькі Вадзім Сяргеевіч, 1992 года нараджэння, пражываючы ў горадзе Мінску, вул. Матусевича, і
Пашкевіч Марына Уладыславаўна, 1993 года нараджэння, пражываючая ў горадзе Мінску, вул. Нёманская.
Хто б ведаў аб перашкодах просьба паведаміць мясцоваму пробашчу.
Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.