Ад усіх Парафіянаў выказваем шчырыя спачуванні кс. Уладзіміру і сям'і Марушэўскіх. Божай Міласэрнасці ў сваіх малітвах даручаем святой памяці Сяргея.

Дасылаем інфармацыю адносна пахавання:

Чацвер 28.08.2025
18.00 - малітва ў Рытуальным доме
ў г. Ліда, вул. Неўскага, 56

Пятніца 29.08.2025
08.00 - малітва ў Рытуальным доме
ў г. Ліда, вул. Неўскага, 56

10.00 - выезд з Рытуальнага дома
10.45 - малітва каля дома
ў аг. Геранёны, вул. Замкавая 21
11.00 - ружанец у касцёле св. Мікалая ў аг. Геранёны,
пахавальная святая Імша.

Абрад пахавання на могілках, жалобны стол (кафэ ў Гурскіх).

Змiлуйся, Пане, над душой Сяргея, за якую мы молiмся, з пакораю молячы аб Тваёй мiласэрнасцi, каб яна, ачышчаная, дасягнула вечнага адпачынку.

Вечны адпачынак дай яму, Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць. Амэн!

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.