Я ўдзячна Пану Богу i тым матулям, якія запрасілі мяне ў нашу супольнасць «Маці ў малітве». Прыйшла я ў групу тады, калі яна ўжо існавала. Цяпер, у гэты неспакойны час, калi icнуе шмат праблем, калi нашы дзецi трапляюць у складаныя жыццёвыя абставiны, i сiтуацыя здаецца безнадзейнай, калi яны нас не чуюць, не адчуваюць i не выслухоўваюць, — я разумею, што самым надзейным сродкам абароны ад зла з'яўляецца малiтва. А малiтва мацi — самая моцная.
Малiтва ў супольнасцi адчуваецца зусiм па-іншаму, чым малiтва дома ў цiшынi. Яна прыносiць мне іншае пачуццё: тут, пры алтары Пана Бога, адчуваецца Божая прысутнасць, якая ўзмацняе, прыносiць супакой i радасць. Супакой патрэбны, каб прымаць сваё дзіцё такім, якое яно ёсць. З усім, што яно чыніць.
Калi мы чытаем Святое Пісанне, Пан Бог праз Сваё Слова менавiта гаворыць для мяне, толькi гэта трэба зразумець i адчуць. Мне падабаецца, што ў малiтве верных кожная твая iнтэнцыя выслухана, а молiмся мы ў розных iнтэнцыях: за iншых матуль, за iх дзяцей, родных i блiзкiх. У группу «Маці ў малітве» можа ўступіць кожная жанчына незалежна ад узросту, нават тая, якая не мае дзяцей.
Збiраючыся разам у малiтве, я адчула, што толькi разам з Богам можна вырашыць любую праблему, якой бы цяжкай яна ні была. Кожны раз чакаю нашых сустрэч, каб зноў i зноў сустрэцца разам у малiтве. Дзякую ўсім дарагім матулям нашай супольнасці за гэтыя сустрэчы. Хвала Госпаду за ўсе малітвы!!!
Сардэчна запрашаем далучыцца да руху «Маці ў малітве». Супольнасць збіраецца ў капліцы кожны панядзелак пасля Iмшы на 19:00, таксама існуюць сустрэчы анлайн. Кожны першы панядзелак месяца ў інтэнцыях удзельніц супольнасці і іх дзяцей цэлебруецца Святая Iмша ў капліцы. Звяртацца можна да адказнай за рух «Мацi ў малiтве» у парафіі — Марыя Макарэвіч +375291757038.