Вітаем
«Прыгожыя дзяўчыны і галантныя кавалеры». У парафіі адбыўся школьны Баль

2 снежня 2023 года, у суботу перад Адвэнтам, у нашай парафіі адбыўся цудоўны і ўрачысты Баль для моладзі Хрыста (так звыкла называць сябе школьная моладзь нашай парафіі). Першы Моладзевы баль адбыўся вясной 2023 года. Але асаблівасцю гэтага Балю было тое, што ўдзельнікамі ў большасці была моладзь школьнага ўзросту.
У госці прыйшоў святы Мікалай
6 снежня на трэцяй у гэтым літургічным годзе Раратняй Імшы сабралося шмат людзей. Чакалі незвычайнага госця, які абяцаў прынесці з сабою нямала радасці для кожнага вялікага і маленькага верніка, які прайшоў праз цемру і холад зімняга ранку, каб спаткацца з Езусам і Марыяй.
Адвэнтавыя рэкалекцыі 2023
Рэкалекцыі правядзе кс. Віталь Вайцяхоўскі, рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Парадак калядных спатканняў з парафіяльнымі супольнасцямі
Парадак калядных спатканняў з парафіяльнымі супольнасцямі – снежань 2023
ІI Нядзеля Адвэнту
Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Дзякуем усім хто адгукнуўся і прыняў удзел у адвэнтавай акцыі “Стань святым Мікалаем”, якую зарганізавала ДМХ нашай парафіі. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
Маладыя вернікі прынялі сакрамэнт Канфірмацыі
Ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара сусвету, 26 лістапада 2023 года ў жыцці маладых вернікаў нашай парафіі адбылася важная падзея: 29 асоб прынялі сакрамэнт Канфірмацыі. Гэты сакрамэнт, які называюць таксама сакрамэнтам Бежмавання, сведчыць аб духоўнай сталасці вернікаў, што яны становяцца паўнапраўнымі членамі Каталіцкага Касцёла праз удзяленне Дару Духа Святога.
Як хоры ўспамін святой Цэцыліі святкавалі
Літургічны ўспамін св. Цэцыліі адсвяткавалі хоры нашай парафіі.
Святочная акцыя дапамогі «Стань святым Мікалаем»
ДМХ "Адзіныя сэрцам" запрашае прыняць удзел у святочнай акцыі дапамогі 25 дзецям з вёсак на поўначы Беларусі.
І Нядзеля Адвэнту
Дарагія Парафіяне і Шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Дзякую бацькам моладзі, якія прынялі сакрамэнт Канфірмацыі за дар алтара ў постаці прыгожай накідкі на амбону. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
Адбыўся асенні выезд зграі ваўчанят
25-26 лістапада ў горадзе Стоўбцы адбыўся асеннік зграі ваўчанят, у якім прыняло ўдзел 11 дзяцей. Гэта быў першы выезд для новага акелы зграі, Вадзіма, і для аднаго хлопца — далікатнай лапкі. Праз увесь выезд чырвонай ніткай праходзіла ідэя ўзаемадапамогі, а тэмай асенніка стала карыснасць змеяў у прыродзе.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.






