Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, дзякум тым, хто паспрыяў разбудаванню нашых хораў. Дзякуем таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
У літургіі Касцёла на гэтым тыдні:
18 (аўторак) – Урачыстасць гадавіны пасвячэння Катэдральнага Касцёла ў Мінску.
Гэта юбілейная святыня, адведваючы якую на працягу ўсяго Юбілейнага году кожны дзень можна атрымаць адпуст.
19 (серада) – Урачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі.
Гэта “абавязковая” урачыстасць – вернікі маюць абавязак удзелу ў святой Імшы, а таксама ўстрымання ад выканання неабавязковай працы.
Святыя Імшы: 7.00, 12.00, 19.00
У гэты дзень свае Імяніны святкуе наш Мітрапаліт Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі – святая Імша з віншаваннямі ў катэдры а 12.00
Імяніны таксама святкуе Сястра Юзэфа. Сардэчна запрашаем памаліцца за саленізантку і павіншаваць яе на вечаровай Святой Імшы а 19.00.
1. У нашай капліцы ў часе Вялікага посту будуць адбывацца пакутныя набажэнствы:
• Крыжовы шлях – у пятніцу а 10.30 і а 19.00 гадзіне. Крыжовы шлях для дзяцей у суботу а 13.00.
• Песні Жальбы – у нядзелю перад Св. Імшой на 9.00 (а 8.40) і перад Св. Імшой на 12.00 (а 11.45).
• Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 10.30. Вечарам а 19.00 – крыжовы шлях і магчымасць прыняць Святую Камунію. На гэтым тыдні ў пятніцу 21 сакавіка запрашаем моладзь, якая рыхтуецца да прыняцца сакрамэнту канфірмацыі прыгатаваць і прачытаць разважанні на набажэнства крыжовага шляху.
• Велікапосныя рэкалекцыі адбудуцца 3-6 красавіка.
2. У часе Вялікана Посту, заахвочыаем усіх паклапаціцца пра сваіх бліскіх хворых і калі будзе такая патрэба, запрасіць святара з сакрамэнтамі ў дом хворага.
3. У панядзелак 17 сакавіка свае імяніны святкуе кс. Алег. Сардэчна запрашаем памаліцца за саленізанта і павіншаваць яго на вечаровай Святой Імшы а 19.00.
4. У аўторак 18 сакавіка адбудзецца чарговае спатканне працаўнікоў Службы Аховы здароўя. Сардэчна запрашаем: а 18.30 святая Імша ў катэдры, а потым спатканне.
5. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
6. Па благаслаўленні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага штодзённа падчас Вялікага посту ў 7 касцёлах Мінска па чарзе абываецца адмысловае набажэнста з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту, спевам традыцыйных «Песняў жальбы» і тэматычным разважаннем. Падрабязнасці можна знайсці на дошцы аб’яваў.
7. Дарослыя, якія жадаюць прыняць сакрамэнт канфірмацыі, які будзе ўдзедены 4 мая, запрашаем запісацца ў сакрыстыі і там даведацца пра падрабязнасці прыгатавання. Першае катэхетычнае спатканне адбудзецца ў чацвер 20 сакавіка а 19.45.
8. Ёсць новы нумар часопісу “Ave Maria”. Запрашаем да чытання каталіцкай прэсы.
9. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў будуць прызначаныя на патрэбы CARITAS.
10. Сардэчна запрашаем далучыцца да арганізацыі і правядзення святочнага Кірмашу перад Вялікаднем. Зацікаўленых просім скантактавацца са спадарыная Людмілай Чаган: +375297763904
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.

