Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, якія сёння будуць прызначаныя на патрэбы CARITAS. Дзякуем за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
У літургіі Касцёла на гэтым тыдні:
25 (аўторак) – Урачыстасць Звеставання Пана.
Гэтая ўрачыстасць не з’яўляецца “абавязковай” – вернікі не маюць абавязку ўдзелу ў святой Імшы, а таксама ўстрымання ад выканання неабавязковай працы.
Святыя Імшы: 7.00, 12.00, 19.00.
У гэты дзень ва ўсіх касцёлах Беларусі адбудзецца акцыя «Духоўнае ўсынаўленне», накіраваная на абарону зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Запрашаем таксама далучыцца да гэтай малітвы.
1. У нашай капліцы ў часе Вялікага посту будуць адбывацца пакутныя набажэнствы:
• Крыжовы шлях – у пятніцу а 10.30 і а 19.00 гадзіне. Крыжовы шлях для дзяцей у суботу а 13.00.
• Песні Жальбы – у нядзелю перад Св. Імшой на 9.00 (а 8.40) і перад Св. Імшой на 12.00 (а 11.45).
• Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 10.30. Вечарам а 19.00 – крыжовы шлях і магчымасць прыняць Святую Камунію. На гэтым тыдні ў пятніцу 28 сакавіка запрашаем хор “Эффата” прыгатаваць і прачытаць разважанні на набажэнства крыжовага шляху.
• Велікапосныя рэкалекцыі адбудуцца 3-6 красавіка.
2. У часе Вялікана Посту, заахвочыаем усіх паклапаціцца пра сваіх бліскіх хворых і калі будзе такая патрэба, запрасіць святара з сакрамэнтамі ў дом хворага.
3. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
4. Па благаслаўленні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага штодзённа падчас Вялікага посту ў 7 касцёлах Мінска па чарзе абываецца адмысловае набажэнста з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту, спевам традыцыйных «Песняў жальбы» і тэматычным разважаннем. Падрабязнасці можна знайсці на дошцы аб’яваў.
5. Ёсць новы нумар часопісу “Дыялог”. Запрашаем да чытання каталіцкай прэсы.
6. Сардэчна запрашаем далучыцца да арганізацыі і правядзення святочнага Кірмашу перад Вялікаднем. Зацікаўленых просім скантактавацца са спадарыная Людмілай Чаган: +375297763904
7. Дня 10 мая 2025 г. у Архікатэдральным касцёле Імя НМП у Мінску плануецца ўдзяленне прэзбітэрскага пасвячэння дыякану Аляксандру Шыманскаму. Калі хто ведае пра нейкія перашкоды, абавязаны паведаміць пробашча.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.