Хрыстос уваскрос! Сапраўды уваскрос!
Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, таксама дзякуем за ахвяраванні складаныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

1. У маі штодня запрашаем на Маёвае набажэнства да Найсвяцейшай Марыі Панны а 18.30. У нядзелю пасля Імшы а 18 гадзіне.

2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

3. Дня 10 мая 2025 г. а 12.00 у Архікатэдральным касцёле Імя НМП у Мінску плануецца ўдзяленне прэзбітэрскага пасвячэння дыякану Аляксандру Шыманскаму. Сардэчна запрашаем прыняць удзел у гэтай урачыстасці і сваёй малітвай падтрымаць нашага парафіяніна. Просім таксама ў сакрыстыі і ў апытанках у групах парафіяльных адзначыцца, хто пасля пасвячэння застанецца на абед.

4. 18 мая а 12.00 новавысвячаны святар адправіць у нашай парафіі Прыміцыйную Святую Імшу і ўдзяліць нам адмысловае благаслаўленне. У сувязі з гэтым у нядзелю 18 мая не будзе Імшы а 13.30! Пасля прыміцыйнай святой Імшы запарашаем на парафіяльны пікнік з новапрэзбітарам. Месца правядзення – Ляскоўка (Карытас). Просім жадаючых прыняць удзел запісацца ў сакрыстыі альбо па спасылцы: https://forms.gle/vkRPkdwHdkmR4ui3A

5. 31 мая ў Будславе адбудзецца святкаванне Сусветнага Дня Дзіцяці, якое ў гэтым годзе спалучана з штогадовым спатканнем першакамунійных дзяцей. Запрашаюцца дзеці з усіх дыяцэзій! Запісацца можна ў сакрыстыі. Рэгістрацыя трывае да 15 мая!

6. Паважаныя бацькі, адкрываем запіс на Канікулы з Богам 2025 для нашых дзяцей. У гэтым годзе летнікі адбудуцца ў Ляскоўцы для 1-4 класа (2-8 чэрвеня) і ў Воршы для 5-7 класа (12-19 чэрвеня). Запісацца можна да 11 мая. Анкету можна надрукаваць дома або ўзяць на катэхезе. У маі будзе створана ў тэлеграме група бацькоў, дзеці якіх паедуць на летнік. Там будзе пададзена дата бацькоўскага сходу перад выездам.

7. Арганізуецца дыяцэзіяльная пілігрымка ў Рым 17-25 кастрычніка. Усіх зацікаўленых просім запісацца па нумары, які знойдзем на дошцы аб’яваў.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.