Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне асабліва падчас Святога Пасхальнага Трыдуум (Сёстры, ЛСА, хор, валанцёры). Дзякуем нашым парафіянам якія на мінулым тыдні падрыхтавалі велікодны КІРМАШ, прыгожыя вербы і шмат розных прыгожых і карысных рэчаў, а таксама смачных вырабаў, таксама дзякуем за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
1. Кожны дзень на працягу актавы Вялікадня перад вечаровай Святой Імшой – Навэння да Божай Міласэрнасці.
2. 25 красавіка ў Пятніцу ў актаве Вялікадня няма ўстрымыння ад спажывання мясных страваў.
3. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
4. Запрашаем на парафіяльную аўтобусную пілігрымку ў Будслаў, якая адбудзецца 1 мая. Кошт - 40 рублёў для дарослых і 20 рублёў для дзяцей. На месцы будзе прыгатаваны для ўсіх пасілак, з сабою можна ўзяць салодкае печыва і напоі. Запісацца можна да 28 красавіка ў сакрыстыі. Гадзіна выезду і план спаткання будзе пададены пазней. Сардэчна запрашаем!
5. Дня 10 мая 2025 г. у Архікатэдральным касцёле Імя НМП у Мінску плануецца ўдзяленне прэзбітэрскага пасвячэння дыякану Аляксандру Шыманскаму. 18 мая а 12.00 новавысвячаны святар адправіць у нашай парафіі Прыміцыйную Святую Імшу і ўдзяліць нам адмысловае благаслаўленне. Пасля гэтай Імшы запрашаем на парафіяльны пікнік з новапрэзбітарам. Месца правядзення – Ляскоўка (Карытас). Просім жадаючых прыняць удзел запісацца ў сакрыстыі альбо па спасылцы: https://forms.gle/vkRPkdwHdkmR4ui3A
6. Паважаныя бацькі, адкрываем запіс на Канікулы з Богам 2025 для нашых дзяцей. У гэтым годзе летнік адбудзецца ў Ляскоўцы для 1-4 класа (2-8 чэрвеня) і ў Воршы 5-7 клас (12-19 чэрвеня). Запісацца можна да 11 мая. Анкету можна надрукаваць дома або ўзяць на катэхезе. У маі будзе створана ў тэлеграме група бацькоў, дзеці якіх паедуць на летнік. Там будзе пададзена дата бацькоўскага сходу перад выездам.
7. Арганізуецца дыяцэзіяльная пілігрымка ў Рым 17-25 кастрычніка. Усіх зацікаўленых просім запісацца па нумары, які знойдзем на дошцы аб’яваў.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.