Хрыстос уваскрос! Сапраўды уваскрос!
Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, таксама дзякуем за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

Нагэтым тыдні ў літургіі Касцёла:

29 (аўторак) – Свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы
2 (пятніца) – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла
3 (субота) – Свята святых Філіпа і Якуба, Апосталаў

1. На гэтым тыдні прыпадаюць:
першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця.
першая пятніца месяца - дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца ёсць магчымасць прыступіць да Сакрамэнту паяднання (споведзь). Дадатковая святая Імша а 12.00. Пасля вечаровага набажэнства запрашаем на ўсяночную адарацыю ў інтэнцыі абароны жыцця і святасць для сем’яў.
першая субота месяца – дзень малітваў да Беззаганнага Сэрца Марыі. Набажэнства а 18.15.
• наступная нядзеля – першая месяца – молімся за Жывы Ружанец. Інтэнцыя на май: “Молімся за дзяцей з нашай парафіі, якія рыхтуюцца да прыняцця Першай Святой Камуніі, за дарослых і моладзь, якія прымуць сакрамэнт канфірмацыі. Апецы Маці Божай даручаем дыякана Аляксандра падчас прыгатавання да прэзбітэрскага пасвячэння”.

2. У маі штодня запрашаем на Маёвае набажэнства да Найсвяцейшай Марыі Панны а 18.30. У нядзелю пасля Імшы а 18 гадзіне.

3. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

4. Запрашаем на парафіяльную аўтобусную пілігрымкуў Будслаў, якая адбудзецца 1 мая. Кошт - 40 рублёў для дарослых і 20 рублёў для дзяцей. На месцы будзе прыгатаваны для ўсіх пасілак, з сабою можна ўзяць салодкае печыва і напоі. Запісацца можна да 28 красавіка ў сакрыстыі. Выезд а 8.00 пры капліцы.

5. Дня 10 мая 2025 г. у Архікатэдральным касцёле Імя НМП у Мінску плануецца ўдзяленне прэзбітэрскага пасвячэння дыякану Аляксандру Шыманскаму. 18 мая а 12.00 новавысвячаны святар адправіць у нашай парафіі Прыміцыйную Святую Імшу і ўдзяліць нам адмысловае благаслаўленне. Пасля гэтай Імшы запарашаем на парафіяльны пікнік з новапрэзбітарам. Месца правядзення – Ляскоўка (Карытас). Просім жадаючых прыняць удзел запісацца ў сакрыстыі альбо па спасылцы: https://forms.gle/vkRPkdwHdkmR4ui3A

6. Паважаныя бацькі, адкрываем запіс на Канікулы з Богам 2025 для нашых дзяцей. У гэтым годзе летнік адбудзецца ў Ляскоўцы для 1-4 класа (2-8 чэрвеня) і ў Воршы 5-7 клас (12-19 чэрвеня). Запісацца можна да 11 мая. Анкету можна надрукаваць дома або ўзяць на катэхезе. У маі будзе створана ў тэлеграме група бацькоў, дзеці якіх паедуць на летнік. Там будзе пададзена дата бацькоўскага сходу перад выездам.

7. Арганізуецца дыяцэзіяльная пілігрымка ў Рым 17-25 кастрычніка. Усіх зацікаўленых просім запісацца па нумары, які знойдзем на дошцы аб’яваў.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.