Навіны і аб’явы
Сардэчна дзякую ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя сёння ахвяраванні, якія прызначаюцца на патрэбы Духоўнай Семінарыі. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Урачыстасць Хрыста – Валадара Сусвету: гэта апошняя нядзеля літургічнага года. Наступная нядзеля 3 снежня гэта першая нядзеля Адвэнту, якой распачынаем новы літургічны год і падрыхтоўку да ўрачыстасці Божага Нараджэння. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 30 лістапада (чацвер): Свята Святога Андрэя Апостала
Дзякуем усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 21 лістапада (аўторак): Успамін Ахвяравання НПМ
Дзякуем усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Дзякуем усім за дапамогу ў пыгатавані БАЛЮ ЎСІХ СВЯТЫХ. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 16 лістапада (чацвер): Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вострабрамскай).

У нядзелю 12 лістапада адбудзецца “БАЛЬ УСІХ СВЯТЫХ”, пачатак 15.00. Месца правядзення: канцэртны зал Палаца Культуры на Матусевіча 20. У праграме танцы, конкурсы, розныя цікавыя і пазнавальныя штукі. Прыходзьце з сябрамі і сем'ямі, абавязкова апраніцеся ў якога-небудзь святога. Шчыра запрашаем!
Дзякуем усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Дзякуем за малітву за нашых памерлых на працягу ўсяго тыдня. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 9 лістапада (чацвер): СВЯТА ГАДАВІНЫ ПАСВЯЧЭННЯ ЛАТЭРАНСКАЙ БАЗЫЛІКІ.
Дзякуем за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 1 лістапада (серада): УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ Парадак набажэнстваў 1 лістапада: 07.00 – Святая Імша; 12.00 – Святая Імша; 18.30 – Выпамінкі і Нешпары за памерлых 19.00 – Святая Імша. 2 лістапада (чацвер): УСПАМІН УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 28 кастрычніка (субота): Свята Святых Сымона і Юды, Апосталаў
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за дапамогу ў рэмонтах. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. 1. Сёння ў 13.30 - Святая Імша з удзелам каталіцкіх скаўтаў.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за дапамогу ў рэмонтах. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 2 кастрычніка (панядзелак) успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.

