Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і падрыхтоўкі тэрыторыі вакол капліцы на Вялікі тыдзень, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем нашым парафіянам, якія падрыхтавалі для нас з вамі прыгожыя вербы. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР – ІМША ВЯЧЭРЫ ПАНА (1 КРАСАВІКА)
Літургія Вялікага чацвярга нагадвае Апошнюю Вячэру, калі Езус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі і Святарства.
- Імша Святая Вячэры Панскай распачнецца ў 19.00 (транслюецца анлайн).
Пасля Імшы адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы да 22.00.
ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА (2 КРАСАВІКА)
У гэты дзень, а таксама ў наступны, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не ўдзяляе ніякіх сакрамэнтаў, акрамя пакаяння (споведзь) і намашчэння хворых. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. Пасля адарацыі і святой Камуніі Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў прыгожа аздобленую сімвалічную грабніцу.
- У 18.30 Крыжовы шлях (транслюецца анлайн).
- 19.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа (транслюецца анлайн). На заканчэнне адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пры Гробе Пана да 22.00.
Вялікая Пятніца – дзень сціслага посту.
Ахвяраванні сабраныя падчас адарацыі Крыжа Пана ў Вялікую Пятніцу прызначаюцца на патрэбы Гробу Пана ў Святой Зямлі.
ВЯЛІКАЯ СУБОТА (3 КРАСАВІКА)
У Вялікую суботу Касцёл прабывае каля Гробу Пана, разважае пра муку і смерць Хрыста, Яго сыходжаннем у адхлань (месца знаходжання памерлых, куды, згодна са Святым Пісаннем, сышоў Езус Хрыстус перш, чым уваскрэснуць), у малітве і посце чакае Яго ўваскрасення. У гэты дзень не цэлебруецца святая Імша.
Капліца будзе адчынена ў 9.00 і распачнецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Асвячэнне страваў (звонку капліцы) на Велікодны стол будзе адбывацца з 9.00 да 17.00 кожныя поў гадзіны.
Пасхальная Вігілія з’яўляецца цэнтрам Святога Пасхальнага Трыдуума. У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Адзначэнне Пасхальнай Вігіліі — гэта ўжо святкаванне Вялікадня.
- Пасхальная Вігілія распачнецца а 21.00 (транслюецца анлайн).
На гэтую ўрачыстую Святую Імшу, калі ласка, вазміце з сабою свечкі.
Пасля Пасхальнай Вігіліі чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту праз усю ноч.
ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ – УРАЧЫСТАСЦЬ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА (4 КРАСАВІКА)
- Урачыстая працэсія і Святая Імша РЭЗУРЭКЦЫЙНАЯ ў 6.00 (транслюецца анлайн).
- 10.30, 12.00 (транслюецца анлайн) і 13.30 — урачыстая святая Імша
ВЕЛІКОДНЫ ПАНЯДЗЕЛАК (5 КРАСАВІКА)
- 12.00, 19.00 — святая Імша
1. Сённяшнія ахвяраванні прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.
2. У панядзелак, аўторак і сераду можна скарыстаць з Сакрамэнту Пакуты перад кожнай Святой Імшой, а таксама пасля св. Імшы.
3. Можна складаць ахвяраванні на кветкі да спецыяльнай скарбонкі.
4. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
5. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.