Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і мужчынам за аказаную дапамогу. Дзякуем нашым парафіянам якія падрыхтавалі для нас з вамі прыгожыя вербы. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР – ІМША ВЯЧЭРЫ ПАНА (14 КРАСАВІКА)

Літургія Вялікага чацвярга нагадвае Апошнюю Вячэру, калі Езус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі і Святарства.

Пасля Імшы адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы да 22.00.


ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА (15 КРАСАВІКА)

У гэты дзень, а таксама ў наступны, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не ўдзяляе ніякіх сакрамэнтаў, акрамя пакаяння (споведзь) і намашчэння хворых. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. Пасля адарацыі і святой Камуніі Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў прыгожа аздобленую сімвалічную грабніцу.

  • У 18.30 Крыжовы шлях (транслюецца анлайн).
  • 19.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа (транслюецца анлайн). На заканчэнне адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пры Гробе Пана да 22.00.

Вялікая Пятніца – дзень сціслага посту. Ахвяраванні сабраныя падчас адарацыі Крыжа Пана ў Вялікую Пятніцу прызначаюцца на патрэбы Гробу Пана ў Святой Зямлі.


ВЯЛІКАЯ СУБОТА (16 КРАСАВІКА)

У Вялікую суботу Касцёл прабывае каля Гробу Пана, разважае пра муку і смерць Хрыста, Яго сыходжаннем у адхлань (месца знаходжання памерлых, куды, згодна са Святым Пісаннем, сышоў Езус Хрыстус перш, чым уваскрэснуць), у малітве і посце чакае Яго ўваскрасення. У гэты дзень не цэлебруецца святая Імша.

Капліца будзе адчынена ў 9.00 і распачнецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Асвячэнне страваў (звонку капліцы) на Вялікодны стол будзе адбывацца з 9.00 да 17.00 кожную гадзіну.

Пасхальная Вігілія з’яўляецца цэнтрам Святога Пасхальнага Трыдуума. У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Адзначэнне Пасхальнай Вігіліі — гэта ўжо святкаванне Вялікадня.

На гэтую ўрачыстую Святую Імшу калі ласка вазміце з сабою свечкі.

Пасля Пасхальнай Вігіліі чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту праз усю ноч.


ВЯЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ – УРАЧЫСТАСЦЬ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА (17 КРАСАВІКА)


ВЕЛІКОДНЫ ПАНЯДЗЕЛАК (18 КРАСАВІКА)

12.00, 19.00 — святая Імша



1. Сённяшнія ахвяраванні прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.

2. У панядзелак, аўторак і сераду можна скарыстаць з Сакрамэнту Пакуты перад кожнай Святой Імшой, а таксама пасля св. Імшы.

3. Можна складаць ахвяраванні на кветкі да спецыяльнай скарбонкі.

4. Кожны аўторак у капліцы а 18.45 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

5. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.