Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

3 ліпеня (панядзелак) – Свята св. Тамаша, Апостала
Святы Тамаш, празваны Дыдым (блізня), да паклікання
ў супольнасць апосталаў быў рыбаком у Галілеі. Калі Езус у дзень уваскрасення з’явіўся апосталам, Тамаша сярод іх не было. Тамаш спачатку не паверыў у змёртвыхпаўстанне, а таму яго часта называюць «няверуючы Тамаш».
Падчас наступнага з’яўлення Уваскрослы Збаўца звярнуўся да Тамаша, каб той на ўласныя вочы пераканаўся, што перад ім — сам Езус, на што Тамаш усклікнуў: «Пан мой і Бог мой!». Каля 72 г. прыняў мучаніцкую смерць у Індыі: быў забіты паганамі мячом або дзідаю. Лічыцца апекуном горада Рыгі, а таксама архітэктараў, будаўнікоў і геолагаў. Яго заступніцтва просяць, молячыся за шчаслівае сужэнства.
Святая Імша а 10.00 і 19.00.

1. На гэтым тыдні прыпадаюць:

Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця.

Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса
У ліпені не будзе Імшы а 12 і ўсяночнай адарацыі.

2. Інтэнцыя Жывога Ружанца на ліпень: Молімся аб пакліканнях да жыцця святарскага і манаскага. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.

3. У ліпені запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту а 18.00.

4. Кожны аўторак у капліцы а 18.45 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа

5. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.