Навіны і аб’явы
Шчыры дзякую ўсім за супольную малітву і вашыя ахвяры. Асаблівым чынам хацеў бы падзякаваць усім тым хто прычыняецца да таго каб наша каплічка заўсёды была прыбранна і ўпрыгожанна. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
1. Хацеў бы падзякаваць усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Асаблівым чынам дзякую ўсім тым, хто прыбірае нашую капліцу і клапоціца аб тым каб яна заўсёды была прыгожай. 2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 23 ліпеня (панядзелак) Свята Святой Брыгіты, законніца, апякунка Еўропы
21 ЛІПЕНЯ запрашаем усіх да нашай капліцы (Мінск, вул. Матусевіча 80), каб малітвай ушанаваць памяць кардынала Казіміра Свёнтка.
Літургія пачнецца пасля святой імшы а 19-й гадзіне.
Запрашаем усіх жадаючых 22 ліпеня а 13 гадзіне на першую частку фільма БЭН-ГУР.
Фільм атрымаў наступныя ўзнагароды:
Оскар, 1960 год - (11 Оскаров)
- Лучший фильм
- Лучшая мужская роль (Чарлтон Хестон)
- Лучшая мужская роль второго плана (Хью Гриффит)
- Лучший режиссер (Уильям Уайлер)
- Лучшая работа оператора (цветные фильмы)
- Лучшая работа художника (цветные фильмы)
- Лучшая работа костюмера (цветные фильмы)
- Лучший звук
- Лучший монтаж
- Лучшие спецэффекты
- Лучший саундтрек для драматических/комедийных картин
Золотой глобус, 1960 год
- Лучший фильм (драма)
- Лучший режиссер (Уильям Уайлер)
- Лучшая мужская роль второго плана (Стивен Бойд)
Британская академия, 1960 год
- Лучший фильм
1. Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Асаблівым чынам дзякую ўсім тым, хто падрыхтоўваў нашую капліцу на нядзельнага набажэнства, прыбіраў і ўпрыгожываў яе .
2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
16 ліпеня ў Каталіцкім Касцёле — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль (Маці Божай Шкаплернай).
Паведамляю, што ў пілігрымку неабходна ўзяць з сабой:
- Палатку (калі ёсць);
- Карымат;
- Спальнік;
- Зручны абутак;
- Цёплыя рэчы;
- Сродкі асабістай гігіены;
- Дажджавік;
- Галаўны ўбор;
- Малітоўнік;
- Ружанец;
- Кубак, талерку (глыбокую), лыжку; (Лепш металічныя);
- Лекі, асабліва тыя, якія прымаеце асабіста, пластыр;
- Невялічкі заплечнік (заўсёды лепш мець з сабой ваду), малітоўнік, фатаапарат і ішныя дробязі;
Абавязкова добры настрой і ўсмешку на твары! :)
Як штогод, з Мінску вырушае пілігрымка ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Удзел у ёй прымаюць і нашыя парафіяне. Згодна з пастановай арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча сёлетнія урачыстасці ў Будславе адбудуцца 6 - 7 ліпеня. У сувязі з гэтым пешая пілігрымка з Мінску вырушае 2 ліпеня пасля св. Імшы у 8 гадзін у архікатэдральным Касцёле.
З моманту заснавання нашай парафіі ў пілігрымцы прымае ўдзел і нашая парафіяльная супольнасць. Усіх жадаючых і маючых магчымасць запрашаем далучыцца да пешай групы пілігрымаў. Кошт удзелу 80 000 бел. рублёў.
Другая магчымасць - гэта аўтобусная пілігрымка, якая вырушыць з-пад нашай парафіяльнай капліцы 6 ліпеня (прыкл. 16 - 17 гадз.) Кошт удзелу 120 000 рублёў. Вяртанне ў Мінск 7 ліпеня ў другой палове дня.
Запісацца на тую ці іншую пілігрымку можна ў закрыстыі.
УВАГА, УВАГА, УВАГА!!!
ШЧЫРА ЗАПРАШАЕМ УСІХ ЖАДАЮЧЫХ НА ПРЭМ'ЕРУ МЮЗІКЛА У АБАРОНУ НЕНАРОДЖАНЫХ ДЗЯЦЕЙ "НЕ ЗАБІВАЙ".
Спектакль адбудзецца 10 чэрвеня (нядзеля) ў капліцы "Св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ"
па вуліцы Матусевіча 80 у 18.00 г.
У суботу заўтра, 26 мая, запрашаем усіх жадаючых сустрэць з намі разам Урачыстасць Спаслання Духа Святога. Распачаце а 21 гадзіне адарацыяй Пана Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, якая закончыцца Святой Імшой у 23 гадзіны.
Узгадваю, што ў нядзелю 27 мая, святая Імша згодна з наказам Мітрапаліта Мінска - Магілёўскага Арцыбіскупа Тадэвуша КАНДРУСЕВІЧА будзе адбывацца толькі з вечара а 19 гадзіне.
Да нашай галерыі фотаздымкаў дададзена некалькі фотаздымкаў з Першай Камуніі, якая адбылася 20 мая. Для таго, каб узяць усе фотаздымкі ў вялікім фармаце і дасканалай якасці на DVD - калі ласка звяртайцеся да айца Аляксандра.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.