Вітаем
Майстар-клас па маляванні для маленькіх парафіянаў правяла вядомая мастачка
15 снежня прайшоў майстар-клас па маляванні для парафіянаў узросту 1-5 класаў. Правяла яго вядомая мастачка Надзея Бука. Пад яе кіраўніцтвам дзеці малявалі акварэллю анёлаў, вывучалі прапорцыі твару і цела, вучыліся пісаць жывапіс.
Моладзь прыняла ўдзел у адвэнтовым начным чуванні
У ноч з 15 на 16 снежня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прайшло моладзевае чуванне, у якім прыняла актыўны ўдзел наша моладзь.
«Супакой на зямлі людзям добрай волі»: У парафіі адбудуцца аплатковыя спатканні
У наступную нядзелю 23 снежня пройдуць аплатковыя спатканні для розных парафіяльных груп. Прапануем аднаёміцца з раскладам.
IІІ Нядзеля Адвэнту 2018
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і прыгатаванне яе да перыяду адвэнту, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову. 1. Запрашаем на РАРАТЫ ад панядзелку да пятніцы ў 6.45 раніцы. 2. У закрыстыі можна набыць каляндары на 2019 год, аплаткі на вігілійны стол, свечку CARITAS і святочныя паштоўкі (зробленыя рукамі нашай моладзі). 3. З сённяшняга дня распачынаецца Навэнна да Дзіцятка Езус. Малітвы на кожны дзень навэнны мы будзем адмаўляць пасля Святой Імшы.
24-х гадзінная адарацыя ў інтэнцыі абароны жыцця і сям’і — адказ на выклікі «цывілізацыі смерці»
Айцы хрыстусоўцы прапануюць прыняць удзел у 24-х гадзіннай адарацыі ў інтэнцыі абароны жыцця і сям’і, а таксама дзеля перапрашэння за жудасныя грахі супраць жыцця і сям’і, якія здзяйсняюцца на нашай зямлі: аборт, кантрацэпцыя, штучнае апладненне, блуд, разводы, садомскі грэх, парнаграфія, знішчэнне цнатлівасці дзяцей. Адарацыя распачнецца Св. Імшой а 19.00 у чацвер, 20 снежня і скончыцца Св. Імшой а 19.00 у пятніцу, 21 снежня.
5 думак пра чаканне ў дзеянні
Адвэнт. Гэта слова і яго значэнне здаецца добра знаёма ўсім. Але ці ёсць ў ім нешта асаблівае для кожнага? Аб гэтым мы пагутарылі з нашымі парафіянамі, а таксама запыталіся якія пастановы яны сабе выбралі і што жадаюць змяніць за час Адвэнту.
IІ Нядзеля Адвэнту 2018
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 13 снежня (чацвер) – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы
Святы Мікалай наведаў нашу капліцу
6 снежня Касцёл адзначае літургічны ўспамін святога Мікалая. У гэты дзень святы Мікалай завітаў з прывітальным словам да дзяцей і вернікаў парафіі. Пасля кароткай размоваы са святым Мікалаем дзеці атрымалі салодкі пачастунак.
I Нядзеля Адвэнту 2018
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і прыгатаванне яе да перыяду адвэнту, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 3 снежня (панядзелак): Успамін Святога Францішка Ксаверыя, святара.
Распачынаем Адвэнт — час радаснага чакання
Адвэнт — асаблівы час для Касцёла, час чакання і падрыхтоўкі да перажывання Божага Нараджэння. Гэты перыяд нагадвае нам пра неабходнасць падрыхтоўкі да прыйсця Езуса. Добрая магчымасць зрабіць яшчэ больш добрых учынкаў, якія дапамогуць асвяціць змрок граху ў нашай душы, паказаць Езусу шлях да нашага сэрца.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.







