Адвэнт — асаблівы час для Касцёла, час чакання і падрыхтоўкі да перажывання Божага Нараджэння.

Гэты перыяд нагадвае нам пра неабходнасць падрыхтоўкі да прыйсця Езуса. Добрая магчымасць зрабіць яшчэ больш добрых учынкаў, якія дапамогуць асвяціць змрок граху ў нашай душы, паказаць Езусу шлях да нашага сэрца.

Згодна са старадаўняй традыцыяй падчас адвэнту цэлебруюцца раратнія Імшы. Традыцыйна яны адбываюцца перад усходам сонца. У касцёле пагашана святло, толькі гараць раратнія ліхтарыкі, якія прыносяць з сабою людзі. Рараты — гэта падзяка Найсвяцейшай Панне Марыі за яе згоду стаць Маці Збаўцы.  

Усіх вас разам з дзяцьмі запрашаем асаблівым чынам на Рараты, якія будуць адбывацца кожны дзень ад панядзелку да пятніцу ў 6.45 раніцы.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.