Нашыя сем’і знаходзяцца пад няспынным ціскам шатлікіх пагрозаў, якія св. Ян Павел ІІ назваў «цывілізацыяй смерці». Сення Беларусь апынулася ў сусветных лідарах па колькасці разводаў, абортаў, венерычных захворванняў і алкагалізма. Сужэнская нявернасць і нячыстасць перад шлюбам сталіся нормай. З кожным годам расце адсотак бясплодных сужэнцаў.  Нашая краіна вымірае, таму што беларусы ў большасці сваёй дазвалаюць нарадзіцца толькі аднаму дзіцяці. Як прычыну маладзетнасці звычайна падаюць фінансавыя цяжкасці, хоць усім вядома, што самыя багатыя краіны — самыя маладзетныя. Гэта значыць, што прычыны знішчэння традыцыйнай хрысціянскай мадэлі сям’і знаходзяцца не ў фінансавым, а ў духоўным крызісе.

Да таго ж, апошнія месяцы у Беларусі вельмі актывізаваліся актывісты гендернай ідэалогіі, якія свядома ці несвядома імкнуцца да знішчэння традыцыйных сямейных каштоўнасцей і прапаганды сексуальных вычварэнстваў. Выразна бачна, што гэтая рэчаіснасць мае свае карані ў глыбокім духоўным і маральным непарадку.

Такая сітуацыя патрабуе ад нас, хрысціян, пільнага адказу, і гэты адказ павінен быць у першую чаргу духоўным дзеяннем, тым больш цяпер, у час Адвенту, калі мы знаходзімся ў чуванні і разважаем над Таямніцай Святой Сям’і.

Таму айцы хрыстусоўцы прапануюць прыняць удзел у 24-х гадзіннай адарацыі ў інтэнцыі абароны жыцця і сям’і, а таксама дзеля перапрашэння за жудасныя грахі супраць жыцця і сям’і, якія здзяйсняюцца на нашай зямлі: аборт, кантрацэпцыя, штучнае апладненне, блуд, разводы, садомскі грэх, парнаграфія, знішчэнне цнатлівасці дзяцей.

Адарацыя распачнецца Св. Імшой а 19.00 у чацвер, 20 снежня і скончыцца Св. Імшой а 19.00 у пятніцу, 21 снежня.

Мейсца правядзення малітоўнага чування: Рыма-каталіцкая парафія cв. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ ў г. Мінску.

Адрас капліцы: вул. Матусевіча, 80.

Шчыра запрашаем да малітвы аб святасці беларускіх сем’яў!

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.