15 снежня прайшоў майстар-клас па маляванні для парафіянаў узросту 1-5 класаў. Правяла яго вядомая мастачка Надзея Бука. Пад яе кіраўніцтвам дзеці малявалі акварэллю анёлаў, вывучалі прапорцыі твару і цела, вучыліся пісаць жывапіс.
Па словах пробашча кс. Алега, кожны чалавек мае развівацца гарманічна, а адкрытасць на прыгажосць, якой вучыць мастацтва, адкрывае нас таксама і на прыгажосць Бога.
Пазней Надзея Бука падзялілася на сваёй старонцы ў фэйсбуку: «Было шмат эмоцый і нават слёзы. Паўтары гадзіны праляцелі незаўважна і я абяцала дзецям, што мы абавязкова сустрэнемся яшчэ».