Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
29 чэрвеня (панядзелак) – УРАЧЫСТАСЦЬ СВ. ПЯТРА І СВ. ПАЎЛА, апосталаў
Святыя Імша а 12.00 і 19.00
2 ліпеня (чацвер) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ БУДСЛАЎСКАЙ – апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Святая Імша а 19.00
3 ліпеня (пятніца) – Свята св. Тамаша, Апостала
Святы Тамаш, празваны Дыдым (блізня), да паклікання ў супольнасць апосталаў быў рыбаком у Галілеі. Калі Езус у дзень уваскрасення з’явіўся апосталам, Тамаша сярод іх не было. Тамаш спачатку не паверыў у змёртвыхпаўстанне, а таму яго часта называюць «няверуючы Тамаш».
Падчас наступнага з’яўлення Уваскрослы Збаўца звярнуўся да Тамаша, каб той на ўласныя вочы пераканаўся, што перад ім — сам Езус, на што Тамаш усклікнуў: «Пан мой і Бог мой!». Каля 72 г. прыняў мучаніцкую смерць у Індыі: быў забіты паганамі мячом або дзідаю. Лічыцца апекуном горада Рыгі, а таксама архітэктараў, будаўнікоў і геолагаў. Яго заступніцтва просяць, молячыся за шчаслівае сужэнства.
1. На гэтым тыдні прыпадаюць:
Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця.
Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса
Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да Сакрамэнту паяднання (споведзь), дадатковая св. Імша а 12 гадз.
Таксама запрашаем на ўсяночную адарацыя ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і. Адарацыя пачнецца пасля святой Імшы на 19.00 і працягнецца да 8-й гадзіны раніцы.
Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі
Першая нядзеля месяца – а 9 гадзіне св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на ліпень: Молімся ад супакоі ў нашай краіне, аб дары здароўя для хворых і патрэбных ласках для медыкаў. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.
2. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
3. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

