Вітаем
III Вялікодная Нядзеля
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
II Вялікодная Нядзеля (Нядзеля Божай Міласэрнасці)
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі. На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
Фотарэпартаж з Пасхальнай Вігіліі
31 сакавіка ўвечары распачалася Літургія Пасхальнай Вігіліі, напрыканцы якой усе вернікі гучна ўсклікалі: «Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!»
Фотарэпартаж з Літургіі Мукі Пана
29 сакавіка, у Вялікую Пятніцу, у капліцы Літургію, цэнтральнай часткай якой была Адарацыя Крыжа, ўзначаліў кс. Алег Шпець SChr .
Фотарэпартаж з Імшы Вячэры Пана
28 сакавіка, у Вялікі Чацвер — дзень, калі мы ўспамінаем устанаўленне Езусам Хрыстом сакрамэнтаў Эўхарыстыі і святарства, у капліцы адбылася Імша Вячэры Пана, якую ўзначаліў кс. Уладзімір Марушэўскі SChr .
У Вялікі аўторак былі ўстаноўлены два новыя лектары
26 сакавіка, у Вялікі аўторак, два хлопцы былі прыняты ў лектары. Урачыстая падзея адбылася падчас вечаровай Святой Імшы.
«Гасанна Сыну Давіда». Фотарэпартаж з Пальмовай нядзелі
Хрысціянскія таямніцы веры ўзаемна прасякаюць адна адну: хвала і радасць ствараюць непадзельную цэласнасць з цярпеннем, а яно, у сваю чаргу, прадвяшчае ўваскрасенне і збаўленне. Удзел у літургіі Пальмовай нядзелі азначае згоду вернікаў прыняць крыж і цярпенне з Хрыстом. Згоду ісці да жыцця не іншым, а менавіта гэтым шляхам — шляхам, які паказаў нам Збаўца.
Пальмовая нядзеля 2024
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і тэрыторыі вакол капліцы ў сераду і суботу, за складзеныя ахвяраванні і за аказаную дапамогу. Дзякуем нашым парафіянам якія падрыхтавалі прыгожыя вербы. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
Наша моладзь правяла Крыжовы шлях на начным чуванні ў Архікатэдры
У ноч з 16 на 17 сакавіка 2024 года ў мінскай Архікатэдры прайшло чуванне моладзі на тэму ''Вялікі тыдзень''. У гэты раз нашае парафіяльнае душпастырства моладзі ''Адзіныя сэрцам'' было адказнае за правядзенне Крыжовага шляху. Моладзь выкарыстала разважанні, звязаныя з жыццём бл. Карло Акуціса. Асаблівым момантам сталася XI стацыя, калі можна было цвіком прыбіць да дрэва крыжа свой грэх. Наш хор ''Аnima una'' музычна суправаджаў набажэнства.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.








