28 верасня Вадзім Бачкоўскі і Вольга Пашкевіч прыйшлі ў нашую капліцу, каб удзяліць узаемна сакрамэнт сужэнства, прысягаючы адно аднаму любоў, вернасць і пашану на ўсё жыццё. Вадзім і Вольга пазнаёміліся менавіта ў парафіі, тут узнікла і развівалася іхняе каханне. Праз сакрамэнт шлюбу яны сталіся адным цэлым. «1 + 1 = 1», — вучыў ксёндз Алег маладых падчас казання. Таму хочам пажадаць Вам, дарагія Вадзім і Вольга, стаць сапраўды адзінымі сэрцам і душой, дзяліцца сваёй любоўю і з радасцю ісці новымі сцежкамі, якімі павядзе Бог. Віншуем і атуляем Вас сваёй малітвай.
Наша парафія павялічылася на адну сям'ю
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.