Навіны і аб’явы
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 5 лютага (аўторак): Успамін Святой Агаты, панны і мучаніцы.
Скаўтынг — гэта вялікая прыгода. А прыгоды любяць не толькі падлеткі, але і меншыя дзеці. Таму ў скаўтынгу існуюць адгалінаванні для узросту 8-12 гадоў. Для хлопцаў — гэта «ваўчаняты», для дзяўчынак — «Божыя кароўкі». 26 студзеня прайшла чарговая зборка «ваўчанят». Пад кіраўніцтвам свайго Акелы, нашай парафіянкі Аксаны Ючкавіч, яны пазнавалі джунглі.
28 студзеня прайшоў майстар-клас па фатаграфіі. Праводзіў яго фотажурналіст Віталій Палінеўскі, супрацоўнік каталіцкага партала Catholic.by. Майстар-клас быў прызначаны для групы моладзі, якая ўваходзіць у склад рэдакцыі сайта JAN.BY, але іншыя парафіяне таксама мелі магчымасць далучыцца.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 28 студзеня (панядзелак): Успамін Святога Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 21 студзеня – (панядзелак) успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы
Сённяшняя нядзеля – Хросту Пана распачынае звычайны перыяд літургічнага году. Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Асаблівым чынам дзякуем за ўдзел у “парафіяльным калядаванні”. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
6 студзеня парафіяльная супольнасць сабралася ў капліцы на вечар калядных спеваў. Хоры, парафіяльныя групы, сем’і, салісты заспявалі калядкі, вядомыя для многіх з самога дзяцінства, а таксама і іншыя песні пра Нараджэнне Хрыста.
Сёння ўзгадваем евангельскую падзею пра тое, як тры каралі (мудрацы) пакланіліся Хрысту і склалі яму ў дар золата, ладан і міру.
30 снежня ў cвята Cвятой Cям’і пяць сужэнскіх пар з нашай парафіі склалі перад алтаром абяцанняе Богу і далучыліся да руху Equipes Notre-Dame – Суполак Маці Божай.
Святая Сям’я з’яўляецца прыкладам для нашых сем’яў. Святы Юзаф – дасканалы прыклад для айцоў – працавіты, разважлівы, заклапочаны аб доме. Найсвяцейшая Панна Марыя з’яўляецца ідэалам найлепшай маці. А Езус – непараўнальны Сын, Які будучы Богам быў паслухмяны Бацькам і шанаваў кожнае Іх слова. Дзякуем усім вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Асаблівым чынам дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Свята Святой Сям’і – гэта таксама свята нашых сясцёр назарэтанак, заахвочваем да малітвы ў іх інтэнцыі, асабліва за с. Кляру і с. Агнешку.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.





