Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, дзякуем таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Асабліва дзякуем усім хто адгукнуўся і прыняў удзел у адвэнтавай акцыі “Стань святым Мікалаем”, якую зарганізавала ДМХ нашай парафіі. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
1. Адвэнт – гэта час чакання на Прыйсце Пана, час падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння. Памятаем, што гэта асаблівы час роздуму і выцішэння. На Адвэнт прынята рабіць пастановы, таму заахвочваем таксама і вас прыняць на сябе адвэнтовыя пастановы, пакуль яшчэ трывае гэты час. Пастараймася напрацягу гэтага перыяда больш засяродзіцца над справамі нашага духоўнага жыцця. Належыць абмежаваць наш удзел у гучных забавах.
2. Для больш глыбокага перажывання Адвэнту запрашаем усіх на РАРАТЫ – гэта ранішняя Святая Імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі, якія служым ад панядзелку да пятніцы ў 6.45 раніцы. Пасля святой Імшы запрашаем на супольную Ютрань.
3. 16 снежня мы распачынаем Навэнну да Дзіцятка Езус. Малітвы на кожны дзень навэнны мы адмаўляем пасля Святой Імшы.
4. Заахвочваем таксама ў гэтым часе паклапаціцца пра сваіх блізкіх і знаёмых хворых, хто не мае фізычнай магчымасці прыходзіць у касцёл, каб запрасіць да іх святара з сакрамэнтамі.
5. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
6. У сакрыстыі можна набыць аплаткі і сенца на вігілійны стол.
Сардэчна дзякуем айцу Паўлу Федаровічу, марыяніну з Барысава за правядзенне парафіяльных адвэнтавых рэкалекцый. Усе ахвяры сабіраныя падчас рэкалекцыйных навук будуць прызнячаныя на патрэбы кс. Рэкалекцыяніста. Адудзяч Вам Божа!
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.