Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, дзякуем таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Асабліва дзякуем усім хто адгукнуўся і прыняў удзел у адвэнтавай акцыі “Стань святым Мікалаем”, якую зарганізавала ДМХ нашай парафіі. Дзякуем таксама нашым каталіцкім скаўтам, якія развезлі бэтлеемскі агонь па ўсіх парафіях нашай краіны! Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:

24 (аўторак) – вігілія Урачыстасці Нараджэння Пана
24 снежня на змярканні ў кожным каталіцкім доме рыхтуецца накрыты стол, за якім збіраецца ўся сям'я, каб за вігілійнаю вячэраю ўсім разам перажываць вялікую радасць, якую больш за дзве тысячы гадоў таму гэтая ноч прынесла ўсім людзям добрай волі, і каб вітаць прыходзячага ў свет Хрыста. Пасля сямейнага распачаччя святкавання Божага Нараджэння пры вігілійным стале, запрашаем на
урачыстыя святыя Імшы – Пастэркі а 20.00, 21.30 і 23.00 (транслюецца анлайн).

Маем ў нашай капліцы бэтлеемскі агонь, заахвочваем, каб менавіта ад яго запаліць свечкі на вігілійным стале. Традыцыйна ў гэты дзень захоўваем пост – устрымліваемся ад мясных страваў, а падчас вігілійнай вячэры не спажываем алкаголю.

25 (серада) – Урачыстасць Нараджэння Пана
Парадак урачыстых святых Імшаў: 9.00 (PL), 10.30, 12.00 (транслюецца анлайн), 13.30.

26 (чацвер) – Свята св. Стэфана Першамучаніка
Дыякан, адзін з семярых памочнікаў апосталаў у ерузалемскім Касцёле. Першы, хто прыняў мучаніцкую смерць за Хрыста, якая апісана ў Дзеях Апосталаў (Дз 6, 1-8, 3). Існуе надзвычайнае падабенства смерці Езуса і Стэфана — ілжывыя сведкі, смерць па-за горадам, адданне Езуса Айцу, а Стэфана — Езусу, прабачэнне забойцам. Культ святога распачаўся з IV ст., а яго імя ўзгадваецца ў Рымскім каноне.
Святая Імша а 12.00 і 19.00.

27 (пятніца) – Парафіяльная Урачыстасць св. Яна Апостала і Евангеліста
Святая Імша а 7.00 і 19.00.
На моцы дыспенсацыі, удзеленай Мітрапалітпм Мінска-Магілёўскім, сёння вернікі не маюць абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў. Традыцыйна ў гэты дзень пасля кожнай св. Імшы адбудзецца благаслаўленне віна.

28 (субота) – Свята св. Немаўлят, мучанікаў
Урачыстаць гэтая адзначаецца ў гонар нявінных дзяцей, забітых у Бэтлееме па загадзе Ірада, жыдоўскага цара. У Сярэднявеччы гэта было свята жакаў (школьнай моладзі). Здарэнне апісана ў Евангеллі (Мц 2, 13-18).
Святая Імша а 8.00 і 19.00. Пасля кожнай Імшы - благаслаўленне дзяцей.

1. Запрашаем усіх на апошнія РАРАТЫ – гэта ранішняя Святая Імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі, у панядзелак і аўторак а 6.45 раніцы. Пасля святой Імшы запрашаем на супольную Ютрань.

2. Заахвочваем паклапаціцца пра сваіх блізкіх і знаёмых хворых, хто не мае фізычнай магчымасці прыходзіць у касцёл, каб запрасіць да іх святара з сакрамэнтамі.

3. Запрашаем усіх жадаючых да ўпрыгожвання і прыбірання нашай капліцы на Святы ў панядзелак праз увесь дзень і аўторак да абеда. Кожнаму знойдзецца нейкае заданне! Падрабязныя інфармацыі яшчэ будуць у парафіяльнай групе.

4. Просім таксама шаноўных Гаспадынь дапамагчы нам прыгатаваць пачастунак на вігілійны стол на аўторак 24 снежня, на якую запрашаем іншых святараў і зыконныя сёстры. Падрабязнасці ў сакрыстыі.

5. Набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага будзе ў аўторак 31 студзеня, інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку.

6. У наступную нядзелю – 29 снежня – Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Падчас кожнай святой Імшы будзе магчыіасць аднавіць свае сужэнскія абяцанні.

7. З 2 студзеня распачынаем Каляду – душпастырскія наведванні нашых парафіянаў. Кожная сям’я, якая жадае прыняць святара ў сваім доме, можа запісацца на адпаведны дзень і час у адмысловым сшытку на прыканцы капліцы.

8. У нядзелю 19 студзеня ў нашай парафіі адбудзецца VІІ БАЛЬ УСІХ СВЯТЫХ. Запрашаем дзяцей і моладзь!

9. У сакрыстыі можна набыць аплаткі і сенца на вігілійны стол. Таксама можна набыць каляндары на новы 2025 год і свечкі на вігілійны стол.

10. Ёсць новы нумар часопісу «Ave Maria», заахвочваем да чытання каталіцкай прэсы.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі ў часе прыгатавання і святкавання Божага Нараджэння!

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.