Навіны і аб’явы



Дзякую ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні. Асабліва дзякую бацькам нашых Першакамунійных дзяцей за ўпрыгожыванне і прыгатаўленне нашай капліцы да сённяшняй урачыстасці.

Сёння падчас св. Імшы а 12 гадзіне 10 дзяцей нашай парафіі Першы раз прыступяць да Святой Камуніі. Заахвочвую ўсіх нашых парафіянаў да малітвы ў інтэнцыі нашых дзяцей.

Маёвыя набажэнствы у нашай капліцы кожны дзень пасля св. Імшы а 19 гадзіны у нядзелю пасля 12 гадзіны. У сувязі з Першай Камуніяй сёння Маёвае Набажэнства адбудзецца пасля св. Імшы а 19 гадзіне.

Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да святога Антонія і ў гэтых інтэнцыях кожны аўторак а 19 гадз. адпраўляецца святая Імша.

У наступную нядзелю 25 мая, пасля святой Імшы на 12.00 у парафіі св.Яна Евангеліста і Максіміліяна Марыі Кольбэ (Кунцаўшчына) адбудзецца семінар на тэму «Адказнасць: міфы і рэальнасць». Сардэчная запрашаю ўсіх жадаючых прыняць удзел у нашым семінары.



  • Шчыра дзякую усім Вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Бог узнагароджвае Вас за вашую шчодрасць.
  • У наступную нядзелю падчас св. Імшы а 12 гадзіне 10 дзяцей нашай парафіі Першы раз прыступяць да Святой Камуніі. У сувязі з малымі памерамі нашай капліцы вельмі прасіў бы каб на гэтую св. Імшу прыйшлі перш ўза ўсё бацькі, хростныя, родныя і знаёмыя нашых дзяцей.
  • Першая Спловедзь нашых дзяцей адбудзецца ў чацверг 15 мая пасля святой Імшы а 19 гадзіны. Бацькі і хроствныя могуць прыступіць да сакрамэнту Паяднання на працягу ўсяго тыдня перад св. Імшой а 19 гадзіны.
  • У закрыстыі можна набыць дыск “РыБы” кошт 30 000 рублёй.
  • Маёвыя набажэнствы у нашай капліцы кожны дзень пасля св. Імшы а 19 гадзіны у нядзелю пасля 12 гадзіны. У сувязі з Першай Камуніяй у наступную нядзелю Маёвае Набажэнства адбудзецца пасля св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Ад гэтай нядзелі заканчываецца у нашай парафіі перыяд катэхез. 
  • Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да святога Антонія і ў гэтых інтэнцыях кожны аўторак а 19 гадз. адпраўляецца святая Імша.


У наступныя нядзелі 11-га і 18-га мая трансляцый святой Імшы не будзе.



Сёння наша парафія, разам з моладзю з музычнага праекта "РЫБЫ" праслаўлялі Бога ў нашай малой каплічкі.


  • Дзякую ўсім Вам за супольную малітву, дзякую за складзеныя ахвяраванні  і ўсялякую дапамогу на рэч нашай парафіі. Асабліва дзякую за прыбіранне капліцы і падрыхтоўку нашай святыні да святкавання нядзелі. Няхай Добы Бог узнагародзіць вашую шчодрасць.
  • Праз увесь месяц май штодня у капліцы пасля вячэрняй Св. Імшы будуць адбывацца ”Маёвыя набажэнствы” да Найсвяцейшай Марыі Панны. У нядзелю пасля св. Імшы а 12 гадзіне.


 “Госпад закінуў сеці свае і злавіў нас, “РЫБ”, каб мы служылі на прасторах роднай зямлі музыкай, і каб праз нашае служэнне лавіць іншых “рыб” для пашырэння Валадарства Айца нябеснага,
РЫБЫ
- кожнага з нас Госпад паклікаў асабіста
- у кожнага свая непаўторная гісторыя
- мы такія розныя
- з розных куткоў Беларусі
аб’яднаныя агульнай мэтай: талентам сваім праслаўляць імя Гасподняе і пашыраць Яго Валадарства.
Марай нашага праекта таксама з'яўляецца абуджэнне хрысціянскіх прафесійных музыкаў, якія акрамя зарабляння грошай сваімі талентамі мелі б прагненне проста служыць і праслаўляць Бога, Таго, Хто даў ім гэтыя дары і таленты. Мы запрашаем кожнага не толькі зрабіць нешта рэальнае для Яго, а таксама ўстаць і дапамагчы музыкам - аматарам, якіх вялікае мноства і ў якіх ёсць свае песні і шмат цікавых ідэй. Хай гэта будзе своеасаблівым выклікам ад нас, "РЫБ", прафесіяналаў і непрафесіяналаў у адным.
                       “РЫБЫ”


  • Ад усяго сэрца дзякуем усім вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Асаблівыя словы падзякі кіруем да тых, хто ў панядзелак прыняў удзел у прыбіранні тэрыторыі побач з капліцай. 
  • На гэтым тыдні ў літургіі касцёла адзначаем:



20 красавіка адбыўся ўрачысты прыём у міністранты 5-х кандыдатаў.



У велiкодным кошыку, звычайна плеценым з лазы, традыцыйна знаходзяцца: яйкi — сiмвал новага жыцця, звычайна фарбаваныя (г. зв. «крашанкі») або маляваныя (г. зв. «пiсанкi»); велiкоднае ягня — загадзя прыгатаванае з масла або цеста ў адмысловых формах, пазней — з цукру або шакаладу, з харугвай, што сiмвалiзуе ахвярную смерць i ўваскрасенне Езуса Хрыста; соль — як сімвал «солi зямлi».



Хрыстус Уваскрос - сапраўды ўваскрос! Аллелюя!

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.