1. Дзякую ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне капліцы і за ўпрыгожыванне яе. Няхай Добры Бог аддзячыць вам!.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
26 жніўня (аўторак): Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай
Абраз Маці Божай, які знаходзіцца ў кляштары айцоў паўлінаў на Яснай Гары, слыне вялікімі цудамі. Ушанаванне гэтага абраза павялічылася ад часоў абароны Яснай Гары ад шведаў. У 1717 годзе абраз каранаваны, і Ясная Гара стала галоўным месцам культу Маці Божай у Польшчы.
27 жніўня (серада): Успамін Святой Монікі
Нарадзілася ў Паўночнай Афрыцы каля 330 года. Жонка паганіна з шалёным характарам, якога сваёй лагоднасцю і цярплівасцю прывяла да хрысціянскай веры. Таксама сваімі малітвамі і слязамі выпрасіла у Бога навяртанне сына Аўгустына, які паддаваўся ўплывам розных ерэтыкаў і вёў грэшнае жыццё. Аўгустын з часам стаў біскупам і адным з вялікіх дактароў Касцёла. Святая Моніка памёрла ў 387 годзе.
28 жніўня (чацверг): Успамін Святога Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла
Нарадзіўся ў Паўночнай Афрыцы ў 354 годзе. Сын паганіна Патрыцыя і хрысціянкі Монікі, якая пасвяціла сваё жыццё малітвам аб навяртанні сына. У маладосці праводзіў распутнае жыццё і паддаваўся ўплывам розных ерэсей. У Медыялане пасля размоў са святым Амброзіем і чытання тэкстаў святога Паўла Аўгустын перажыў навяртанне да веры, прыняў хрост. У далейшым стаў святаром, потым – біскупам Гіпона. Памёр у 430 годзе. Яго казанні і сачыненні залічаны да найлепшых спраў хрысціянства.
29 жніўня (пятніца): Успамін Мучаніцтва Святога Яна Хрысціцеля
Святы Ян Хрысціцель прызываў свой народ, а таксама і караля Ірада, да паправы жыцця. За гэта яго пасадзілі ў вязніцу і ссяклі галаву. Так, як прарокі і Апосталы, уласнай крывёю пацвердзіў абвяшчаемую навуку.
2. Хутка пачатак новага навучальнага і катэхетычнага года. З гэтай нагоды запрашаем студэнтаў, школьнікаў, бацькоў, настаўнікаў і выхавацелей ў наступную нядзелю на Святую Імшу ў 10.30, каб навучанне пачаць з Божым благаслаўленнем. Асвячэнне школьных прыладаў пасля кожнай святой Імшы.
3. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да святога Антонія і ў гэтых інтэнцыях будзе адпраўлена святая Імша.