Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

8 верасня (панядзелак) свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
Пасля св. Імшы а 19 гадз. адбудзецца асвячэння зерня на сяўбу. (Калі хто прынясе)!

12 верасня (пятніца) успамін Найсвяцейшага Імя Панны Марыі
Імяніны Божай Маці, у гэты дзень праслаўляем Яе імя «Марыя», якое, паводле традыцыі, Яна атрымала на чацвёрты дзень пасля свайго нараджэння. Гэтае імя ад пачатку хрысціянства з вялікай пашанай вымаўлялася побач з іменем Езуса. Імя Марыі заклікалі, просячы Яе аб дапамозе і заступніцтве.
Парафільная ўрачыстасць у Мінскам архікатэдральнам Касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

13 верасня (субота) успамін Святога Яна Хрызастома, што ў перакладзе з грэцкай мовы азначае «Залатавусны», біскупа і доктара Касцёла.
У 397 г. Ян становіцца патрыярхам Канстанцінопаля. Ён адважна выкрывае заганы і празмерную раскошу, што пануюць пры імператарскім двары, і заклікае моцных гэтага свету да сціпласці.

14 верасня (нядзеля) СВЯТА УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА.
Цэнтральнымі тэмамі літургіі свята Узвышэння Крыжа з’яўляюцца смерць Хрыста на крыжы і адкупленне, якое на ім здейснілася. На крыж неабходна глядзець праз прызму ўваскрашэння. Крыж не з’яўляецца самадастатковаю мэтаю, а шляхам, які вядзе да ўваскрашэння, гэта значыць — да паўнаты жыцця ў Богу. Крыж - знак збаўлення для ўсіх, хто ў прастаце сэрца паверыць у Божую любоў і такі спосаб збаўлення чалавека і ў гэтым святле абсалютна іншае значэнне набываюць усе штодзённыя крыжы чалавека. Парафільная ўрачыстасць Мінск (Кальварыя) — парафія Узвышэння Святога Крыжа. Ксёндз пробашч запрашае нас на адпустовую Святую Імшу а 14 гадзіне.

Пасля святой Імшы а 12 гадзіне адбудзецца прагляд фільму “Письма отцу Якобу»

Сёняшнія зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.

Святая Імша для студэнтаў з пасвячэннем заліковак, якую ўзначаліць Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, адбудзецца 17 верасня 2014 года ў 18.30 ў Архікатэдры ў Мінску.

Таксама у наступную нядзелю па распараджэнню айца правінцыяла Братоў Меньшых Канвентуальных Варшавскай правінцыі Веслава Пызё на святой Імшы а 12 гадзіне адбудзецца перадача нашай парафіі ксянзам Хрыстусоўцам.

Узгадываю бацькам, што ў закрыстыі можна запісаць дзяцей на катэхезу.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.