Запрашаем студэнтаў, школьнікаў, бацькоў, настаўнікаў і выхавацелей ў нядзелю 31 жніўня на Святую Імшу ў 10.30. Асвячэнне школьных прыладаў пасля кожнай святой Імшы.
Як заўсёды 1 верасня ў нашай дзяржаве распачынаецца новый навучальны год. Дзеці, студзенты, настаўнікі, педагогі і асабліва, як здаецца бацькі чакаюць гэтую дату калі не ў вялікім стрэссе то напэўна ў напружанні.
Кожны з нас, дарослых, памятае тыя звіліны, калі мы самі рапачыналі новы навучальны год, і які кожны год узапар рапачынаўся школьнай лінейкай. Аднак веруючы чалавек, гэта не тая асоба, якая ў сваім жыцці робіць падзел на свецкае і рэлігійнае. Ён заўжды кожны аспект свайго жыцця адлюстроўвае ў сваёй релігійнаё веры. Падобным чынам належыць падыйсці і да гэтага моманту, моманту распачацця вучобы.
Веруючы чалавек, асабліва сучасны, нават у сваёй рэлігіі, вельмі часта прагматычны. Тым больш гэта кранаецца ягонай штодзёнасці. Таму нічога дзіўнага, што сённяшні школьнік ставіць пытанне: У ЧЫМ карысць ад вучобы ў школе? Што яна дае, або проста навошта яна?
Адказаць на гэта пытанне можна па рознаму. Можна абіпараючыся на ўласны досвед, можна таксама будуючы на прагматызме казаць, што гэта патрэбна дзеля таго каб ты мог якасна (матэрыяльны памер) жыць, а можна таксама пашукаць адказу ў Бібліі.
Што дае школа, калі падыходзіць да працэсу навучання з павагай і адказнасцю? Яна дапаможа набыць мудрасць! Мудрасць, якая перш за ўсё адносіцца да гэтага свету. А ў Бібліі сказана, што мудрасць «дае абарону» (Эклезіяст 07:12). Якім чынам яна нас абаранняе? Уяві, што тваё жыццё гэтанебяспечная рэчаістнасць, якую ты ня ведаешь, незнаёмы горад, у якім ты яшчэ не быў ніколі. Ты ідзеш па небяспечным раёну. Што лепшае? - ісці аднаму або з сябрамі, якія ведаюць добра гэты горад і гэты раён і калі неабходна, заступяцца за цябе? Ці паамацку самаму пазнаваць на ўласным досведзе, толькі тыя вуліцы, і толькі той абшар на, якім менавіта ў гэтым моманце знаходзішся? З добрым школьнай адукацыяй, ты як з надзейнымі сябрамі. Сярод іх належыць перш за ўсё заўважыць наступныя:
Разумовыя здольнасці. Школа дапамагае развіць тое, што Біблія называе «мудрасцю і розумам» (Прыпавесці Саламона 03:21). Набываючы іх, чалавек вучыцца вырашаць свае праблемы, а не спадзявацца, на тое, што яго справы заўсёды будуць вырашаць іншыя.
Мудры выкладчык таксама, як і мудрыя бацькі ведаюць, што добры навучальны працэс гэта таксама і выхаваўчая функцыя, якая павінна не толькі даць веды, але і выхаваць. Добрая школа выхоўвае таксама да адказнасці , да так званных сацыяльных навыкаў. Біблія заклікае хрысціян развіваць такія якасці, як доўгацярпенне і самавалоданне (Пасланне да Галатаў 5:22, 23). Зносіны з рознымі людзьмі ў школе, кантакт з дзяцьмі дае магчымасць авалодаць і ўдасканаліць гэтыя якасці, а таксама і іншыя, такія як: памяркоўнасць, павага да іншых і ўменне спачуваць. Бо ўсё гэта вельмі спатрэбіцца ў дарослым жыцці!
Няма магчымасці пазбегнуць тут і практычнай карысці. Добрая школа здольна навучыць правільным адносінам да працы, а гэта дапаможа знайсці і не страціць працу. Чым больш чалавек пашырае уласные пазнанні аб навакольным свеце, тым лепш разуме таксама сябе і прынцыпы, па якіх жыве ён і іншыя людзі вакол яго (Прыпавесці Саламона 14:15). Маючы веды і цвёрдыя перакананні, чалавек разумны (homo sapiens) зможа спакойна адстойваць свае ўласныя погляды, выяўляючы павагу да іншых (1 Пятра 3:15).
Школа патрэбна і для нашага рэлігійнага ўзросту. Пан Бог прамаўлял да чалавека ў канкрэтнай гістарычнай хвіліне і абставінах, таму, каб дакладней пазнаць Слова Божае, належыць вучыцца і пазнаваць і гісторыю, і археалогію і шмат іншых навук. Пазнане навакольнага свету і пазнанне самога сябе, з’яўляецца неад’емнай часткай нашага дасканалення. Таму будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш Нябесны. (Мц 5, 48)
Каб распачаць нашае дасканаленне з Божым благаслаўленнем на пачатак новага навучальнага года запрашаем студэнтаў, школьнікаў, бацькоў, настаўнікаў і выхавацелей ў нядзелю 31 жніўня на Святую Імшу ў 10.30. Асвячэнне школьных прыладаў пасля кожнай святой Імшы.