Навіны і аб’явы



Ноч перад Нядзеляю Уваскрасення Пана (Вялiкая Ноч) для хрысцiянаў была ночаю чування. Яе праводзiлi ў малiтве i слуханнi Слова Божага.



У Вялiкую пятнiцу не цэлебруецца святая Iмша. Пасля поўдня вернiкi збiраюцца на набажэнства, каб ушанаваць муку Хрыста.



Вечарам у Вялiкi чацвер усе вернiкi збiраюцца разам са сваiмi душпастырамi, каб ушанаваць Апошнюю Вячэру ў часе ўрачыстай святой Iмшы. У евангельскім чытанні гэтай Iмшы гаворыцца пра абмыванне ног Апосталам (Ян 13, 1–15). Узаемная любоў павiнна быць умоваю i плёнам Эўхарыстыi.



Шчыра дзякую вам за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне капліцы, асабліва дзякую тым хто ўчора адгукнуўся на запрашэнне і прыняў удзел у нашам мігні-суботніке. Няхай Бог Вам адудзячыць і ўсім Вам благаславіць. Сённяшня нядзеля Мукі Пана альбо Пальмовая Нядзеля ўводзіць нас у таямніцу Вялікага Тыдня. У нашых малітоўных разважаннях набліжаемся да таямніцы Мукі нашага Пана Езуса Хрыста.



11-12 красавіка ў нашай парафіі праходзілі велікапосныя рэкалекцыі. Іх праводзіў кс. Андрэй Кеўліч.



У апошнюю  нядзелю перад Вялікаднем урачыста адзначаецца ўспамін уезда Езуса ў Ерусалім. Жыхары горада расцілалі перад Ім пальмы і ўласныя плашчы і радасна віталі крычучы: "Гасанна Сыну Давідаваму".



1. Шчыра дзякую ўсім за супольную малітву. Дзякую за дапамогу, аказаную пры капліцы і пры ўпарадкаванні нашай тэрыторыі.



Сардэчна дзякую ўсім прысутным за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні на карысць парафіі, дзякую за ўсялякую дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць Вас за вашую шчодрасць. На гэтым тыдні ў літургі адзначаем:



  • Ад усяго сэрца дзякую ўсім вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначанны на Карытас. Асаблівыя словы падзякі кіруе да тых, хто ў суботу прыняў удзел у прыбіранні капліцы
  • 25 сакавіка абыходзім УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВЕСТАВАННЯ ПАНА. Распарадак Святых Імшаў ў гэты дзень: 12 гадзін і 19 гадзін
  • У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: Крыжовая дарога ў пятніцу ў 18 30.; Песнь Жальбы  - нядзеля пасля Св. Імшы на 12 00
  • У сувязі з вакацыямі ў школе на гэтым тыдні не будзе катэхезы для дзяцей і дарослых


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.