Навіны і аб’явы



Сардэчна дзякую ўсім за супольную малітву, складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне капліцы і за ўселякую дапамогу.

  • На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:



На жаль сёння, 2 лютага, пасля шматлікіх проб, па розных тэхнічных прычынах не ўдалося нам наладзіць онлайн трансляцыі святой Імшы а 12 гадзіне. Шчыра перапрашаем усіх тых, хто спадзяваўся прыняць удзел разам з намі ў гэтай малітве. Заахвочваем і просім таксама аб малітве, каб гэтая справа перамагла ўсе клопаты і праблемы. Дзякуем за ўсе вашыя шчырыя пажаданні!



Сёння, 1 лютага, нашая арганістка Ксенія разам са сваім выбранцам Дзянісам, стоячы перад алтаром Пана, прысягалі сабе сужанскую любоў і вернасць. Таму ад імя ўсёй парафіі хацеў бы скласці ім найсардэчнейшыя пажаданні:

Вера, надзея, любоў: тры цноты няхай спадарожнічаюць Вам у вашым новым падарожжы, якое сёння распачалі ў нашай малой каплічке.

Няхай Пан Вас благаславіць і заўжды ахоўвае! Няхай распраменіць над Вамі Аблічча сваё і змілуецца над Вамі! Няхай позірк Свой скіруе на Вас і адорыць Вас супакоем!  

Пан няхай Вас благаславіць! Амэн.



Хацеў бы сардэчна падзякаваць вам усім за вашу прысутнасць і за супольную малітву, за вашыя ахвяры і за ўсялякую дапамогу. На гэтым тыдні у касцёле абыходзім наступныя успаміны: 3 лютага  (панядзелак) - Успамін Святога Блажэя, біскупа і мучаніка. Святы Блажэй быў біскупам у Сэдасце, у Арменіі. Пасля цяжкіх мукаў быў забіты прыблізна ў 316 годзе. Ушаноўваецца як патрон у хваробах горла. У дзень святога Блажэя молімся і просім Бога аб здаровым горле і божым выкарыстанні дару голасу. Пасля Імшы адбудзецца благаслаўленне горла.



1. Шчыра дзякую вам за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і прыбіранне капліцы. Няхай Бог вам адудзячыць і ўзнагародзіць вашую шчодрасць. 2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 28 студзеня (Аўторак): Успамін Святога Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.



Шчыра дзякую вам за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і прыбіранне капліцы. Асабліва дзякую тым, хто прыбірае снег каля нашай капліцы.  Няхай Бог вам адудзячыць і ўзнагародзіць вашую шчодрасць. На гэтым тыдні ў літургіі маем наступныя ўспаміны:



1. Сённяшняя нядзеля – Хросту Пана распачынает звычайны перыяд літургічнага году. Шчыра дзякуем усім Вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Бог узнагароджвае Вас за вашую шчодрасць. 2. У літургіі адзначаем:



Шчыра дзякую ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

Заўтра ў панядзелак  6 студзеня — урачыстасць Аб’яўлення Пана (Тры Каралі). У гэты дзень узгадваем евангельскую падзею пра тое, як тры каралі (мудрацы) пакланіліся Хрысту і склалі яму ў дар золата, ладан і міру.

З урачыстасцю Аб’яўлення Пана звязаны звычай асвячэння крэйды і кадзіла. Асвячонай крэйдай на дзвярах памяшканняў пішуцца літары К+М+В і актуальны год. Гэтыя літары азначаюць ініцыялы трох каралёў: Каспер, Мельхiёр i Бальтазар. У сярэднявеччы гэта разумелася па-іншаму. Надпіс «С+М+В» (імя Каспар па-лацінску пішацца праз С) выражаў благаслаўленне: «Няхай Хрыстус благаславіць памяшканне!» («Christus mansionem benedicat»).

У наступную нядзелю 12 студзеня Касцёл адзначае свята Хросту Пана, якою па традыцыі завяршаецца перыяд Божага Нараджэння.




Прайшоў яшчэ адзін год нашага жыцця. Для некага ляцеў вельмі хутка, а яшчэ для кагосці цягнуўся і цягнуўся. Былі ў ім і радасці, і турботы, былі гадзіны цярпення, хваробы і моманты шчасця. Было шмат чаго і добрага, і дрэннага, але галоўнае, што ў гэтым мінулым годзе ў нашым жыцці дзейнічаў Бог. Не заўсёды, мы дзейнічалі разам з Ім, часам згаджаліся на Яго волю, часам не звярталі ўвагі на тое, што кажа нам Пан, але таксама варта прызнацца сабе таксама ў тым, што былі моманты нашага жыцця, калі дзейнічалі супраць Яе.  Хочацца пажадаць вам усім, каб у новым годзе, такіх момантаў, было як мага меней. Няхай кожны з нас з адкрытым сэрцам і чыстым сумленнем прамаўляе малітву гаворачы: "...будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi." 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.