Цэтлік // Фота

  • Бэтлеемскі агонь прыбыў у Мінск

    17 снежня скаўты і скаўткі з парафіі Св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ даставілі Бэтлеемскі агонь у мінскую катэдру Найсвяцейшага Імя Марыі. Іх сустрэў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

  • Больш, чым традыцыя: у парафіі адбыліся аплаткавыя сустрэчы

    У гэтым годзе, як і ў мінулым, у сувязі з пандэміяй не было такіх маштабных аплаткавых сустрэч, як некалі. Аднак, дзяленне аплаткай — не проста традыцыя. Існуе патрэба сэрцаў раздзяліць радасць Божага Нараджэння з іншымі людзьмі, асабліва з блізкімі: з тымі, хто належыць да адной парафіяльнай сям’і, хто стаў братам ці сястрой па супольнасці, сапраўдным сябрам. Таму мы шукаем гэтых сустрэч, хоць бы ў малых групах, каб павіншаваць адно аднаго, сказаць добрыя словы, выказаць найлепшыя пажаданні, пабыць у гэты святочны час разам.

  • Сёння Касцёл ушаноўвае святога Блажэя, заступніка ў хваробах горла

    Імя святога Блажэя вядома дзякуючы таму благаслаўленню, якое ўдзяляецца ў яго літугрічны ўспамін 3 лютага. Падчас благаслаўлення святар, трымаючы ў руках дзве скрыжаваныя свечкі, моліцца: «Няхай Бог праз заступніцтва святога мучаніка Блажэя вызваліць цябе ад усялякіх хваробаў горла і ад усялякага зла».

  • Спяваць. Славіць. Развівацца: Хор «Эффата» правёў першую выяздную сустрэчу

    Суботні дзень 19 лютага ў парафіяльнага хора «Эффата» пачаўся рана і незвычайна. Пакінуўшы прывычныя суботнія заняткі, удзельнікі спяшаліся на сустрэчу. Харыстаў гасцінна прыняў Хрысціянскі сацыяльны цэнтр. Такі фармат харавой сустрэчы праводзіўся ўпершыню.

  • Рэкалекцыі для міністрантаў адбыліся ў Слуцку

    28-29 сакавіка адбыліся рэкалекцыі для міністрантаў з нашай парафіі і парафіі св. Антонія ў Слуцку. «Міністрант любіць Бога і для Яго хвалы верна выконвае свае абавязкі» — як гэтую тэму раскрывалі юнакі са сваімі душпастырамі глядзіце ў фотарэпартажы.

  • Благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў адбылося з нагоды ўспаміну святога Крыштафа

    25 ліпеня Касцёл адзначае ўспамін святога Крыштафа — апекуна вадзіцеляў і падарожнікаў. Згодна з традыцыей з гэтай нагоды у нядзелю адбылося благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў.

  • Завяршыліся парафіяльныя адвэнтавыя рэкалекцыі

    11-13 снежня ў парафіі праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі. Праводзіў іх кс. Ян Шарук SAC.

  • Кс. Аляксей Раманчук: «Аднавіце сваё прагненне быць дзіцём Божым»

    19 сакавіка, ва ўрачыстасць св. Юзафа, распачаліся нашы парафіяльныя рэкалекцыі. На працягу трох дзён Бог кіраваў да нас cваё cлова праз ксяндза каноніка Аляксея Раманчука, пробашча парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве.

  • Фотарэпартаж з Пальмовай нядзелі 2021

    28 сакавіка – Вербная альбо Пальмовая нядзеля – дзень у якім мы ўспамінаем трыумфальны ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем. У Пальмовую нядзелю асвячаюцца галінкі вербаў і пальмаў, прынесеныя вернікамі і адбываецца ўрачыстая працэсія. У гэты дзень падчас святой Імшы чытаецца з падзелам на ролі апісанне Мукі Хрыста. Таму другая назва Пальмовай нядзелі — нядзеля Мукі Пана.

  • Завяршыўся 2020/2021 катэхетычны год

    У нядзелю 16 мая ў нашай парафіі адбылося заканчэнне катэхетычнага года. На святой Імшы бацькі і дзеці дзякавалі Богу за душпастыраў, сёстраў Марыяну і Агнешку, а таксама за тых, хто дапамагаў у выхаванні і фармацыі дзяцей і моладзі. Наша парафіяльная супольнасць памалілася за маленькіх парафіянаў, каб адпачынак падчас летніх канікулаў быў для іх бяспечным і плённым духоўна.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.