Слова "камень" у Бібліі, мае шмат значэнняў і тлумачэнняў. У Бібліі ўзгадвалі яго 337 разоў, а тэрмін «скала» можна знайсці ажно 139 разоў. Такім чынам, наяўнасць камянёў у Бібліі, пачынаючы з кнігі Быцця і заканчваючы Апакаліпсісам св. Яна, сведчыць аб аб тым, што камень быў важным элементам рэлігійнага жыцця.

У Ізраілі прысутнічаў звычай  адзначэнне месцаў і важных падзей, пры дапамозе камянёў . У Кнізе Быцця мы чытаем:  А Якаў выйшаў з Вірсавіі і пайшоў у Харан,  і прыйшоў у адно месца і застаўся там начаваць, бо зайшло сонца. І ўзяў адзін камень з таго месца, і паклаў сабе пад галаву, і лёг на тым месцы. ( 28,10-11 І ўстаў Якаў з самае раніцы, і ўзяў камень, які ён паклаў сабе пад галаву, і паставіў яго як помнік, і выліў алей на верх яго. І даў імя месцу таму: Бэт-Эль: ( 28,18-19). 

Камень і скала з'яўляюцца сімвалам Бога ў Бібліі, як апекуна, або непрыступнай крэпасці (Быц. 49,24; 17,10 Іс, 30.29, 9.10 Пс, 18,3, 6, 31,4 , 1 Сам 2,2, 2 22,3 і г.д.). З’яўляецца ён таксама сімвалам Хрыста і Касцёла. У начным бачанні Навухаданосара ёсць камень, які адрываючыся, без умяшання чалавека, з гары (Дан 2,24-44), знішчае ўсе моцы свету . Гэтая тэма з кнігі Данііла ў сярэднявечным мастацтве, лічыцца сімвалам прыйсця Хрыста ў свет.

Містычка Мацільда Магдэбург так малілася Богу: "О Ты, высокі Камень".

Вельмі часта Хрыста прадстаўлялі,  як краевугольны камень. Асаблівым чынам, аб гэтым у Касцёле ўзгадваецца ў малітве пры асвячэнні агня напярэдадні Вялікадня ў літургіі Вялікай Суботы.  Аб Хрысце, краевугольным каменю ўспамінаюць тасама апостальскія Дзеі: Ён — камень, які вы, будаўнікі, адкінулі, і які стаўся галавою вугла. І няма ні ў кім іншым збаўлення, бо няма іншага імя пад небам, дадзенага людзям, у якім мы можам атрымаць збаўленне. (4, 11-12) Наша будова каплічкі гэта таксама падзея, якую мы вырашылі адзначыць. Таму, што разам з гэтаю будоваю, мы распачалі іншую, якая з’яўляецца больш важнай – распачалі будову нашай парафіі з жывых камянёў  чалавечых сэрцаў, падмуркам  якой з’яўляецца сам Хрыстус.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.