Учора 3 верасня,  падчас св. Імшы, а 19 гадз., афіцыйна прыныў  на сябе абавязкі пробашча нашай парафіі а. Міраслаў Міклашэвіч. (францішканін)

Айцец Міраслаў Міклашэвіч нарадзіўся ў Гродне 5 лютага 1971 года. Выхаваны пры францішканскай парафіі, закончыў сярэднюю школу ў Гродне ў 1989 годзе адбыў абавязковую службу ў Збройных Сілах РБ. У 1992 годзе распачаў навіц’ят у Ордэне Братоў Меншых Канвентуальных у Смардзэвіцах (Польша).

Першыя манаскія абеты склаў у 1992 годзе, пасля чаго працягваў сваю манаскую адукацыю ў Вышэйшай Духоўнай Семінарыі Айцоў Францішканаў у Лодзі-Лагеўніках (Польша). Пасля другога года навучання быў скіраванны для далейшай вучобы ў родны горад св. Францішка з Асізі (Італія), дзе закончыў вышэйшую адукацыю.

У 1998 годзе, у Гродне, у францішканскім касцёле Маці Божай Анёльскай склаў вечныя манаскія абеты.

22 мая 1999 года з рук кс. біскупа  Адама Лепы прыняў святарскае пасвячэнне. Пасля прыняцця сакрамэнту святарства быў скіраванны да душпастырскай працы ў Івянец.

С 2000 па 2004 года служыў у парафіях Гродна, Поразава, Івянца.

С 2004 года справаваў функцыю пробашча ў парафіі св. Францішка з Асізі ў Свіслачы (Гродненская вобл.)

Дэкрэтам кс. Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча прызначаны з 2 жніўня 2012 года адміністратарам з правамі пробашча, ў парафію Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ ў Мінску. Жадаем а. Міраславу, Божага благаслаўлення, апекі Маці Божай, святога айца Францішка і ўсіх святых францішканскіх у душпастарскай працы на ніве Пана.

ФОТАЗДЫМКІ

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.