Прыходзіш зазвычай да касцёла ў нядзелю - прыемна маліцца, калі адчуваеш не толькі Божую ласку але і прыгажосць навакольнага свету, асабліва калі ў храме, у якім молішся, прыгожа і чыста. У такія моманты не задумываешся аб тым, што за гэтай прыгажосцю і чысцінёй знаходзіцца ахвяра і прысвячэнне многіх людзей, якія кавалачак свайго сэрца і часу ўклалі ў гэты храм, а праз гэта і ў тваё жыццё.

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да тых, хто ахвяруе нам сваё сэрца, час і самога сябе, каб нам было добра у нашым храме. «Давайце, і дадзена будзе вам. Бо мерай, якой вы мераецца, і вам адмерана будзе ». Лука 6:38.

ФОТАЗДЫМКІ - тут мы разам прыгатаўляем нашую каплічку да перыяду Адвэнту

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.

Інтэнцыя жывога ружанца:

Верасень: Молімся за дзяцей і моладзь з нашых сем’яў, каб час навукі ў школе і на катэхезе паспрыяў іх асабістаму інтэлектуальнаму і духоваму развіццю; аб апецы Маці Божай у справе будовы парафіяльнага касцёла.