Нашы парафіяльныя рэкалекцыі скончыліся. Іх плён быць можа з'явяцца не адразу, аднак калі кожны з тых, хто свядома і сумленна перажываў іх будзе глядзець на сваё жыццё, то зможа заўважыць, што слова Божае пасеянае ў яго жыцці і ў ягонай душы не застанецца пакорліва ляжаць. Яно развіваецца, расце, мацнее - галоўнае каб цяпер быў правільны догляд за ім. І тады яно выдасць свой плён.Калі хтосці захоча на нова праслухаць навуку айца рэкалекцыяніста, можа праслухаць або праглядзець іх на нашай старонке - відэа і аўдыё знаходзяцца ніжэй. Таксама запрашаем паглядзець фатаграфіі з першага дня рекалекцый.
https://soundcloud.com/