Пілігрымка гэта заўсёды ахвяра. Але не кожная ахвяра, павінна быць сумнай і панурай. Асабліва калі гэтай  ахвярай з'яўляецца пілігрымка ў Будслаў. Малітва і песні. Шмат усмешак і радасць не гледзячы на боль стомленных і сцёртых да крыві ног. Што, асабліва ўспамінаюць нашы пілігрымы?

Першы дзень - пачатак дарогі, невялікая стомленасць, і смачныя макароны на абед. А ўвечары лазня на колах.

Другі дзень - малітва і песні, і дарога, і сонца, і рукі ўверх пад песню, і пакуль не падымуць песня гучыць. А потым далі згушчонку. Дазволілі ў лес на ягады па дарозе. Чарніцы елі

Трэці дзень - ногі ўжо баляць, мазалі палопалі, ў некаторых ногі апухлі, наша парафія вяла ружанец і вяночак ды Божай Міласэрнасці. У Альковічах нас чакала св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус. Выехала з нашай парафіі, каб сустрэць нашых парафіянаў ў дарозе да Маці Божай Будслаўскай.

Чацвёрты дзень - стомленыя, але задаволеныя. Прыехаў а. Аляксандр і прывёз КВАС.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.