Сёлятняя ХХІІІ пешая пілігрымка «Мінск — Будслаў» адмысловая - таму, што пілігрымы накіроваючыся да Будслава ідуць да вобраза Маці Божай Будслаўскай, які ў гэтым годзе святкуе юбілейную ўрачыстасць - 400-годдзе прыбыцця цудатворнага абраза Маці Божай да будслаўскага санктуарыя.

Пілігрымка распачалася св. Імшой, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Арцыпастыр заклікаў усіх прысутных на святой Імшы, маліцца падчас святога вандравання, аб духоўных плёнах пілігрымкі, а таксама папрасіў, каб адной з малітваў была малітва ў інтэнцыі новых пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця.




Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.