Маці Божая Будслаўская... так блізка, што многія працягваюць рукі, каб дакрануцца да прыгожай драўлянай рамы.

А сама Яна – усмешлівая, уважлівая – нібы на хвілінку прысела з намі, каб быць і слухаць, але вось-вось устане і паляціць далей. Толькі ты адвядзеш позірк, а Яна ўжо недзе падтрымлівае бабулю на слізкіх сходах, выцірае дзіцячыя слёзы, распутвае перакручаныя чалавечыя лёсы... Паспрабуй, дагані Яе лёгкія крокі...
Заўваж, як блізка...

Шчаслівыя тыя, хто падчас перэгрынацыі застане Яе на абразе, каб даверыць Ёй сэрца, веру і будучыню.
Шчаслівыя тыя, да каго Яна заспяшаецца з паратункам, пакінуўшы ўсе шыкоўныя рамы свету...

Тэрэса Клімовіч

ФОТАРЭПАРТАЖ >>>

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.