25 сакавіка Касцёл адзначае ўрачыстасць Звеставання Пана. Таямніцу Уцелаўлення Божага Сына Касцёл святкуе як асобную ўрачыстасць за дзевяць месяцаў да Божага Нараджэння.
Традыцыйна ў гэты дзень многія вернікі распачнуць «Духоўнае ўсынаўленне» — малітоўны абавязак ў інтэнцыі ўратавання жыцця дзіцяці ва ўлонні маці, якое знаходзіцца пад пагрозай.
У гэты ж дзень, у адказ на запрашэнне Папы Францішка далучыцца да чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі ў мэтах спынення вайны ва Украіне, у нашай парафіі адбудзецца адмысловае набажэнства.
Расклад набажэнстваў на 25 сакавіка, урачыстасць Звеставання Пана:
- 7.00 — святая Імша
- 10.30 — Крыжовы шлях, святая Імша
- 18.30 — Крыжовы шлях, Прысвячэнне Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі, святая Імша (транслюецца анлайн)
Падчас кожнай святой Імшы 25 сакавіка (а таксама ў нядзелю 27 сакавіка) будзе магчымасць распачаць «Духоўнае ўсынаўленне» ненароджанага дзіцяці.