Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

На гэтым тыдні прыпадаюць:

Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай.

1. Адказваючы на зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адносна дапамогі бежанцам з Украіны, сёння пасля кожнай святой Імшы адбываецца збор ахвяраванняў з мэтай перадаць іх бежанцам з Украіны, якія ў актуальны момант знаходзяцца на тэрыторыі Пінскай дыяцэзіі, а дакладна ў Гомельскай вобласці.

2. Набліжаецца час Велікодных святаў і наступная нядзеля гэта – Пальмовая нядзеля, якой распачынаем Вялікі тыдзень. У дзень успаміну ўваходу Хрыста ў Ерузалем і мы прыходзім у святыню з галінкам вярбы, перажываючы тыя падзеі. У наступную нядзелю асвячэнне вербаў адбудзецца на кожнай Святой Імшы (9.00, 10.30, 12.00, 13.30, 18.00). Традыцыйна падрыхтуем для вас прыгожыя вербы і набыць іх можна будзе перад капліцаю непасрэдна перад Святой Імшой у Пальмовую Нядзелю. Заахвочваем вас набываць вербы менавіта ў парафіі, каб такім чынам падтрымаць справу будовы нашага касцёла.

3. Можна складаць ахвяраванні на кветкі да Гробу Пана да спецыяльнай скарбонкі.

4. У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 10.30 і а 19.00 гадзіне; для дзяцей – у суботу а 13.00. Песні Жальбы - нядзеля ў 8.40 і ў 11.45. Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 10.30.

5. Рашэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з 10 красавіка ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адклікаецца дыспенса ад абавязку ўдзелу ў святой Імшы ў нядзелю і абавязковыя ўрачыстасці, якая дзейнічала з кастрычніка 2020 года. Адпаведны Дэкрэт быў падпісаны арцыбіскупам Станеўскім 29 сакавіка. Такім чынам, пачынаючы з Пальмовай нядзелі, усе вернікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі абавязаны асабіста, а не анлайн, браць удзел у святой Імшы ў нядзелі і абавязкаовыя ўрачыстасці.

6. У панядзелак 4 красавіка - дзень нараджэння арцыбіскупа Юзафа Станеўскага. Памятаем пра Яго Эксцэленцыю ў малітве.

7. Кожны аўторак а 18.45 у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і Святая Імша складковая. Кожную сераду а 18.45 запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.