Жадаем вам быць «сапраўднымі мужчынамі» — сумленнымі, моцнымі, адважнымі, вернымі і справядлівымі.

Святы Пётр Хрызалог, адзначае, што «няма пабожнасці без справядлівасці, ані справядлівасці без пабожнасці», і святы Юзаф перадусім «чалавек справядлівы» (пар. Мц 1, 19), больш за тое, ён дэманструе сапраўдную адвагу ў выкананні Божай волі.

Будзьце «незвычайнымі ў сваёй звычайнасці».

Святы Юзаф — увасабленне звычайнасці, але не ў тым сэнсе, што ў ім няма велічы. Яго веліч заключаецца якраз у тым, што ён засяроджваецца на буднях і робіць гэта дбайна і абачліва. І яго бліжнія адчуваюць сябе ўпэўнена побач з ім.

Жадаем вам яшчэ больш наблізіцца да спазнання таго, як спалучаць малітву з любоўю да бліжняга.

Святы Юзаф маліўся і любіў, і таму заўсёды атрымліваў неабходнае для пераадолення жыццёвых выпрабаванняў.

Адкрывайце у сабе «творчую мужнасць» святога Юзафа.

Святога, які «ведае, як ператварыць праблему ў магчымасць, заўсёды давяраючы Провіду».

І, канешне, жадаем вам па прыкладу святога Юзафа працаваць і жыць з Езусам.

Простае і складанае, цікавае і знясільваючае — усё рабіць у Ім, разам з Ім і праз Яго.

Рэд.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.