Цэтлік // Скаўты

  • Скаўты і скаўткі Мінска сабраліся на супольную малітву за Федэрацыю Еўрапейскага Скаўтынга

    Штогод 25 сакавіка, калі ў Касцёле адзначаецца урачыстасць Звеставання Пана, каталіцкія скаўткі і скаўты моляцца за Федэрацыю Еўрапейскага Скаўтынга.

  • Скаўткі правялі чарговы зімнік

    Гэтым разам, тры кап'і – Сойка, Вавёрка і Ваўчыца, даследавалі прыгожы горад на ўсходзе Беларусі – Магілёў. 1-3 лютага нас гасцінна прыняла катэдральная парафія на чале з пробашчам кс. Віталіем Маргуновым. А начавалі скаўткі ў сапраўднай вежы!

  • Прыгажосць беларускіх джунгляў даследвалі хлопцы «ваўчаняты»

    Скаўтынг — гэта вялікая прыгода. А прыгоды любяць не толькі падлеткі, але і меншыя дзеці. Таму ў скаўтынгу існуюць адгалінаванні для узросту 8-12 гадоў. Для хлопцаў — гэта «ваўчаняты», для дзяўчынак — «Божыя кароўкі». 26 студзеня прайшла чарговая зборка «ваўчанят». Пад кіраўніцтвам свайго Акелы, нашай парафіянкі Аксаны Ючкавіч, яны пазнавалі джунглі.

  • Бэтлеемскі агонь прыбыў у Мінск

    22 снежня скаўты нашай парафіі прынеслі Бэтлеемскі агонь ў мінскую архікатэдру. Яго сустракаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

  • Скаўткі правялі Дзень Братэрскай Думкі

    25 лютага скаўткі з Другога Мінскага звязу св. Барбары адзначылі  юбілей  заснавальніка скаўцкага руху Роберта Бадэн-Паўэла. 160-ю гадавіну з дня нараджэння Бі-Пі скаўткі вырашылі правесці па-хатняму і адсвяткаваць гэтую падзею ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыя-Кольбэ. Радасць святкавання раздзяліў са скаўткамі душпастыр звяза кс. Уладзімір Марушэўскі SChr.

  • Больш, чым традыцыя: у парафіі адбыліся аплаткавыя сустрэчы

    У гэтым годзе, як і ў мінулым, у сувязі з пандэміяй не было такіх маштабных аплаткавых сустрэч, як некалі. Аднак, дзяленне аплаткай — не проста традыцыя. Існуе патрэба сэрцаў раздзяліць радасць Божага Нараджэння з іншымі людзьмі, асабліва з блізкімі: з тымі, хто належыць да адной парафіяльнай сям’і, хто стаў братам ці сястрой па супольнасці, сапраўдным сябрам. Таму мы шукаем гэтых сустрэч, хоць бы ў малых групах, каб павіншаваць адно аднаго, сказаць добрыя словы, выказаць найлепшыя пажаданні, пабыць у гэты святочны час разам.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.