У нядзелю 29 мая ў Мінску пройдзе агульнагарадская Эўхарыстычная працэсія па вуліцах горада з нагоды ўрачыстасці Божага Цела. Урачыстасць распачнецца а 9-й гадзіне святой Імшой на палявым алтары каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы.

Згодна з распараджэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, 29 мая ў Мінску адмяняюцца ўсе цэлебрацыі святой Імшы да 14.00. Адпаведна ў нашай капліцы не будзе святой Імшы на 9.00, 10.30, 12.00 і 13.30.

У гэты ж дзень у 14.00 і 16.00 адбудуцца цэлебрацыі святой Імшы, спалучаныя з урачыстасццю Першай Святой Камуніі. Запрашаюцца перад усім сем'і першакамунійных дзяцей і іх блізкія.

Трансляцыя святой Імшы ў гэту нядзелю будзе адбывацца ў 18.00.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.