Да суботы 22 лістапада ў нашай капліцы будзе знаходзіцца абраз святой Барбары, апякункі падчас эпідэмій і цяжкіх хваробаў. Кожны можа прыйсці і памаліцца ва ўсіх важных справах, асабліва за хворых і медработнікаў. Можна прыносіць свае інтэнцыі на картках, альбо дасылаць праз інтэрнэт. Будзем маліцца ва ўсіх гэтых справах разам у чацвер у 18.30. Таксама ў чацвер плануецца весці трансляцыю з нашай капліцы.

Святая Барбара жыла напрыканцы трэцяга – на пачатку чацвёртага стагоддзя ад нараджэння Хрыста дзесьці на Блізкім Усходзе, дакладнае месца невядомае. Патаемна прыняўшы хрысціянства, усім сваім сэрцам маладая дзяўчына старалася вызнаваць і праслаўляць Трыадзінага Бога, як навучаў Хрыстус. Менавіта за гэта Барбару ўзненавідзеў родны бацька Дыяскар і выдаў яе кіраўніку горада Марцыяну. Як падае жыццярыс святой мучаніцы, пасля шматлікіх жорсткіх катаванняў яе родны бацька сам адсек ёй галаву.

Абраз святой Барбары, які ў арыгінальнай тэхніцы выканаў вядомы брэсцкі мастак Мікалай Кузьміч, асвяціў біскуп Алег Буткевіч у віцебскім касцёле святой Барбары. Гэты абраз неслі ва Эўхарыстычнай працэсіі падчас апошніх урачыстасцяў у Нацыянальным Санктуарый Маці Божай у Будславе.

Больш інфармацыі аб гісторыі абраза можна даведацца ў наступным відэа:

Паводле Jan.by, Catholic.by
Фота: Віталій Палінеўскі

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.