Навіны і аб’явы
- Буднія дні - 19.00
- Нядзеля - 10.30, 12.00, 18.00
З раніцы а 7.15 у буднія дні і а 8.00 у нядзелю Імшы не будзе.
Катэхеза для 6-7 і 8-9 класа адмяняецца.
Шчыры дзякую ўсім за супольную малітву і вашыя ахвяры. Асаблівым чынам дзякую за прыгатаванне нашай капліцы да нядзельнай святой Імшы, за прыбіранне і ўпрыгожванне. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 17 студзеня (чацверг) Святы Антоній, абат

Прыміце віншаванні на свята Божага Нараджэння.
Няхай цуд у вашым жыцці здарыцца, каб Божае Дзяцятка ўвашоўшы ў зямную рэчаістнасць не амінула і вашае сэрца
Хай радасць, натхненне і святло здолеюць ў вашым доме пасяліцца.
Няхай надзея, вера і любоў Вас у жыцці ніколі не пакідаюць, Супакою і Дабра, мы шчыра вам жадаем!
1. Сёння другі дзень адвэнтавых рэкалекцый, якія праводзіць у нашай парафіі кс. Вячаслаў Барок. Рэкалекцыі гэта час духоўнай адновы, як кожнага асабістага чалавека, так і ўсёй парафіяльнай супольнасці. Расклад рэкалекцый: - сёння навукі рэкалекцыйныя і Святыя Імшы як у кожную нядзелю ў 8.00, 10.30, 12.00 і 18.00; - заўтра ў панядзелак у 7.15 раніцы і заканчэнне рэкалекцый у 19.00.
Нашы парафіяльныя рэкалекцыі скончыліся. Іх плён быць можа з'явяцца не адразу, аднак калі кожны з тых, хто свядома і сумленна перажываў іх будзе глядзець на сваё жыццё, то зможа заўважыць, што слова Божае пасеянае ў яго жыцці і ў ягонай душы не застанецца пакорліва ляжаць. Яно развіваецца, расце, мацнее - галоўнае каб цяпер быў правільны догляд за ім. І тады яно выдасць свой плён.Калі хтосці захоча на нова праслухаць навуку айца рэкалекцыяніста, можа праслухаць або праглядзець іх на нашай старонке - відэа і аўдыё знаходзяцца ніжэй. Таксама запрашаем паглядзець фатаграфіі з першага дня рекалекцый.
Усіх нашых парафіянаў і гасцей парафіі, ад імя нашага рекалекцыяніста кс. Вячаслава Барка, сардэчна запрашаем на адвэнтавыя рекалекцыі, якія адбудуцца ў нашай парафіі з 15 па 17 снежня. Адвэнт — гэта перыяд, калі ў нашых парафіях перажываем рэкалекцыі. Канон 770-ы Кодэкса кананічнага права кажа: «Пробашчы ў адпаведнасці з пастановамі дыяцэзіяльнага біскупа павінны ў пэўны час арганізаваць навуку, якая называецца рэкалекцыямі і святымі місіямі». Таму падчас Адвэнту варта спытаць, што мы можам зрабіць, каб ахвяраваны нам час і магчымасць выкарастаць з найбольшай карысцю?
Перажываем цудоўны час — радаснае чаканне Нараджэння Пана. Напэўна, яшчэ ў дзяцінстве, адчуваючы гэтую ні на што не падобную радасць, мы не маглі сабе растлумачыць: чаму ж яна такая адметная, такая поўная?! Можа, снег бялюткі першы? Можа Рараты з цёплымі агеньчыкамі і спакойнымі спевамі? А можа, чаканне святаў і падарункаў? І здаецца, нішто не можа азмрочыць гэтую радаць, нішто не можа яе згасіць…
1. Шчыра дзякую ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. 2. Сёння мы распачалі час Адвэнту – час чакання на Прыйсце Пана, час падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння. Памятаем, што гэта час посту. Пастараймася напрацягу гэтага перыяда больш засяродзіцца над справамі нашага духовага жыцця. Належыць абмежаваць наш удзел у гучных забавах. 3. Згодна са старадаўняй традыцыяй у нашай парафіі будуць адбывацца ранішнія Святыя Імшы ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Усіх вас разам з дзяцьмі запрашаем асаблівым чынам на РАРАТЫ ў сераду і пятніцу ў 6.45 раніцы
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.






