Святы Айцец Францішак звяртаючыся 1 верасня да вернікаў сказаў ў разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» - «Мір з’яўляецца каштоўным дарам, які трэба пашыраць і абараняць». Папа вырашыў, што 7 верасня, у вігілію Нараджэння Панны Марыі, адбудзецца Сусветны дзень малітваў і посту ў інтэнцыі міру ў Сірыі і ўсім свеце.
Далучаючыся да гэтага закліку запрашаю ўсіх вернікаў нашай парафіі, а таксама ўсіх людзей добрай волі, прыняць удзел у малітоўным набажэнстве ў інтэнцыі міру ў Сірыі і ўсім свеце, якое адбудзецца ў нашай капліцы пасля св. Імшы а 19 гадзіне.
а. Аляксандр Улас
(больш інфармацыі на тэмат дня малітвы глядзі на catholic.by)