Шчыры дзякую ўсім за супольную малітву і вашыя ахвяры. Асаблівым чынам дзякую за првгатаванне нашай капліцы да надзельнай святой Імшы, за прыбіранне і ўпрыгожванне. Дзякую ўсім тым, хто ахвяраваў кветкі да нашай капліцы.

1. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

12 верасня (Чацвер): успамін Найсвяцейшага Імя Панны Марыі.

Імяніны Божай Маці, у гэты дзень праслаўляем Яе імя «Марыя» Miriam, якое, паводле традыцыі, Яна атрымала на чацвёрты дзень пасля свайго нараджэння. Гэтае імя ад пачатку хрысціянства з вялікай пашанай вымаўлялася побач з іменем Езуса. Імя Марыі заклікалі, просячы Яе аб дапамозе і заступніцтве. Имя яе азначае "прыгажосць" і "цудоўнасць" у сірыйскай мове азначае"Пані " а таксама" заступніца.

Урачыстасць тытулу архікатэдры

13 верасня (Пятніца): успамін Святога Яна Хрызастома, што ў перакладзе з грэцкай мовы азначае «Залатавусны», біскупа і доктара Касцёла.

У 397 г. Ян становіцца патрыярхам Канстанцінопаля. Ён адважна выкрывае заганы і празмерную раскошу, што пануюць пры імператарскім двары, і заклікае моцных гэтага свету да сціпласці.

14 верасня (Субота): СВЯТА УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА.

Цэнтральнымі тэмамі літургіі свята Узвышэння Крыжа з’яўляюцца смерць Хрыста на крыжы і адкупленне, якое на ім здейснілася. На крыж неабходна глядзець праз прызму ўваскрашэння. Крыж не з’яўляецца самадастатковаю мэтаю, а шляхам, які вядзе да ўваскрашэння, гэта значыць — да паўнаты жыцця ў Богу. Крыж - знак збаўлення для ўсіх, хто ў прастаце сэрца паверыць у Божую любоў і такі спосаб збаўлення чалавека і ў гэтым святле абсалютна іншае значэнне набываюць усе штодзённыя крыжы чалавека.

З нагоды года веры, які яшчэ працягваецца ў гэты дзень ёсць магчымасць атрымаць адпуст. Трэба будучы ў стане асвячальнай ласкі, прыняць у гэты дзень Святую Камунію і памаліца ў інтэнцыі святога Айца і паўсюднага Касцёла. Урачыстаць на Кальварыі.

2. 15 верасня пасля св.Імшы на 12 гадзін у парафіі св.Яна Евангеліста і св.Максімільяна Марыі Кольбэ адбудзецца практычны семінар  «Азбука дыялогу». 

Падчас семінару вы зможаце:

пазнаёміцца з сябрамі і ворагамі эфектыўнага дыялогу;

даведацца аб правілах вядзення размовы;

асабіста ажыццявіць фігуры вышэйшага пілатажу камунікавання;

атрымаць адказы на пытанні, якія вас цікавяць.

Семінар праводзіць псіхолаг-кансультант Наталля Станкевіч.

3. Распачынаем запісы да новага – другога кола жывога ружанца. (запісы ў закрыстыі.)  Таварыства Жывога Ружанца было заснаванае Палінай Жарыко ў Францыі ў 1826 годзе. 

Жывы Ружанец — гэта супольнасць людзей, у склад якой уваходзіць не менш за 20 чалавек, якія штодзённа на працягу месяца моляцца Ружанец: кожная асоба чытае адну таямніцу. Гэтыя супольнасці часта называюць «Ружамі». Кожны з членаў групы павінен адмаўляць адну таямніцу, такім чынам, усе разам штодзённа моляцца ўвесь Ружанец. Непрачытаная таямніца — гэта не грэх, а страта заслугі. Мэта Таварыства Жывога Ружанца, паводле заснавальніцы, — падтрымка праз малітву, духоўную і матэрыяльную ахвяру місійнай дзейнасці Касцёла. 

4. Запрашаю таксама хлопцаў, якія ўжо былі ў Першай св. Камуніі і жадалі бы больш ахвярна служыць Богу праз сваю службу пры алтары Пана. Запісы да міністранскай групы таксама ў закрыстыі. Сустрэчы будуць праходзіць па пятніцах, а 18 гадзіне ў капліцы.

5. На жаль, вельмі мала дзетак запісалася да катэхезы. Звяртаюся асаблівым чынам да бацькоў, каб больш паважна і адказна падыходзілі да рэлігійнага выхавання свайго ўласнага дзіцяці. 

6. Да набыцця ёсць новы нумар “Авэ Марыя”

Там здойдзецце наступныя артыкулы:

Любоўю здабываць сяброў – рэцэпт святасці ад Яна Боска

Школа малітвы – калі надыходзяць праблемы

Пяцьдзясят памочнікаў у нязгодах (Арханёл Міхал – не дазволь цалкам запанаваць чалавечаму

Для каго прыйшоў Езус?

І іншыя


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.