Рэлігійнае выхаванне дзіцяці, як прывіццё пэўнага ладу жыцця, абавязкова павінна адбывацца ў кожнай хрысціянскай сям’і. Але таксама яно павінна ісці побач з рэлігійнай асветай. На занятках па рэлігіі нашы дзеці пазнаюць Бога, спасцігаюць маральныя нормы хрысціянства, вучацца быць добрымі дзецьмі, вучнямі, сябрамі.. 

У сучасным свеце, які шмат чаго нам прапануе, з дзецьмі часам бывае як з маленькім дрэўцам, якое нахіляецца ў розныя бакі і калі яго не направіць то так і застанецца крывабокім. Дзеля гэтага, заахвочваем вас, паважаныя бацькі, паклапаціцца аб духоўным развіцці сваіх дзяцей, направіць іх у правільным накірунку на пачатку дарогі да дарослага жыцця.

Пасля кожнай Святой Імшы ў закрыстыі можна запісаць дзяцей на заняткі па рэлігіі – на катэхэзу. 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.