1.Шчыра дзякую ўсім за супольную малітву і вашыя ахвяры. Асабліва, хацеў бы падзякаваць усім тым, хто прычыняецца да таго, каб нашая каплічка была заўсёды чыстая і ўпрыгожана. Тым хто прыбірае, пакупае і робіць кампазіцыі з кветак, хто дбае аб ваколіцы капліцы турбуючыся аб тых кветках, якія растуць звонку. Няхай добры Бог адудзячыць. 

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

3 верасня (аўторак) Cвяты Грыгорый Вялікі, папа і доктар Касцёла

Нарадзіўся ў Рыме ў 540 г. у знакамітай сенатарскай сям’і і ва ўзросце 32 гадоў стаў прэфектам Вечнага Горада. Праз нейкі час ён пакінуў пасаду і ўступіў у кляштар, заснаваны ў яго радавым палацы. У саракагадовым узросце прыняў пасвячэнне дыяканату з рук Папы Пелагія ІІ і на працягу сямі гадоў выконваў абавязкі нунцыя пры двары цэзара ў Канстанцінопалі. У 590 г. Грыгорый быў выбраны Папам. Падчас яго пантыфікату да Касцёла былі далучаныя тры вялікія народы: прынялі хрысціянства англічане, а таксама былі навернутыя з арыянскай ерасі лангабарды і іспанцы. 

Грыгорый выкарыстоўваў касцёльныя сродкі на дабрачынную дзейнасць. Яго асаблівы клопат пра сацыяльныя справы стаў характэрнаю рысаю яго душпастырства і прыкладам для ўсіх наступных Папаў. Грыгорый напісаў шмат тэалагічных працаў, а яго Маральная тэалогія паўплывала на ўсю эпоху Сярэднявечча. Некаторыя гаміліі Грыгорыя ўвайшлі і ў сучасны брэвіярый. Грыгорый І памёр 12 сакавіка 604 г. у Рыме і быў пахаваны ў базыліцы св. Пятра. За ім замацавалася слава дасканалага пантыфіка, а таксама найменне «Вялікі», якое далі яму нашчадкі. Святы Грыгорый Вялікі з’яўляецца адным з чатырох заходніх Айцоў Касцёла і лічыцца апекуном музыкантаў, спевакоў і харыстаў, а таксама касцёльных школаў

4 верасня (серада) Благаслаўлёныя Марыя Стэла і паплечніцы, панны і мучаніцы 

Сёстры Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта з’явіліся ў Наваградку ў 1929 годзе па запрашэнні біскупа Зыгмунта Лазінскага, каб апекавацца касцёлам Перамянення Пана — так званай Белай Фарай — і каб прысвяціць сябе выхаванню і адукацыі дзяцей і моладзі. Падчас Другой сусветнай вайны на чале супольнасці сясцёр у Наваградку была сястра Марыя Стэла ад Найсвяцейшага Сакрамэнту (Адэля Мардасевіч), па адукацыі — настаўніца. Нягледзячы на забарону акупацыйных нямецкіх уладаў, сёстры працягвалі сваю дзейнасць і нават патаемна навучалі дзяцей. 

Летам 1943 г. у выніку карнай аперацыі ў вязніцы апынулася 120 жыхароў горада, якія былі асуджаныя на расстрэл. Пад пагрозаю было і жыццё ксяндза Аляксандра Зянкевіча, адзінага на той час наваградскага святара. Сястра Марыя Стэла разам з іншымі сёстрамі так малілася ў тыя жахлівыя дні: «Мой Божа, святар больш неабходны, чым мы, на гэтым свеце, дык молімся цяпер, каб Бог забраў лепей нас, чым ксяндза, калі ёсць патрэба ў новай ахвяры. Няхай лепш нас расстраляюць, а не тых, хто мае сем’і». 1 жніўня 1943 года ў лесе паблізу Наваградка 11 сясцёр з супольнасці Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта былі расстраляныя фашыстамі. Ахвяра сясцёр змяніла ход зямных падзеяў: выратавала і вязняў — усе перажылі вайну, — і ксяндза. Целы сясцёр-мучаніц спачываюць у фарным касцёле Наваградка.

паводле www.catholic.by

2. На гэтым тыдні абыходзім першы чацверг, першую пятніцу і першую суботу месяца. Падчас якіх у чацверг молімся ў інтенцыі пакліканя да святарскага і законнага жыцця, а ў пятніцу молімся да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да Сакрамэнту паяднання (Споведзь). Распачнецца, а 18 гадзіне. У першую суботу месяца молімся асаблівым чынам праз засттупніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, аддаючыся ёй у апеку.

3. У сувязі з тым, што 8 верасня ў гэтым годзе прыпадае на наступную нядзелю, свята Нараджэння Маці Божай, якое зазвычай у гэты дзень святкуецца зносіцца.

4. У наступную надзелю, а 12 гадз. адбудзеца ўрачыстае асвячэнне памятнага каменя каля нашай капліцы. Дзякуючы ахвярадаўцу был на ім выбіты крыж і год калі наша капліцы была асвечанна яго эксцэленцыяй кс. Арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

5. Інтэнцыя ружанца святога на верасень:

Дзякуючы Богу за плён, які  сабралі, просім каб Божы Провід пільнаваў нашу Бацькаўшчыну.

6. У сучасным свеце, які шмат чаго нам прапануе, з дзецьмі часам бывае як з маленькім дрэўцам, якое нахіляецца ў розныя бакі і калі яго не направіць то так і застанецца крывабокім.Таму просім  усіх бацькоў дапільнаваць каб іх дзеці скарысталіся з магчымасці хадзіць на катэхезу. Пасля кожнай Святой Імшы ў закрыстыі можна запісаць дзяцей на заняткі па рэлігіі. Пасля таго як будуць сфармаванны групы будзе аб’яўленны расклад заняткаў.

7. У гэту сераду пасля святой Імшы а 19 гадзіне запрашаю на сустрэчу нашу парафіяльную раду.

Прыміце на надыходзячы тыдзень Божае благаслаўленне.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.