Навіны і аб’явы



1. Шчыра дзякую вам за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і прыбіранне капліцы. Няхай Бог вам адудзячыць і ўзнагародзіць вашую шчодрасць. 2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 28 студзеня (Аўторак): Успамін Святога Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.



Шчыра дзякую вам за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і прыбіранне капліцы. Асабліва дзякую тым, хто прыбірае снег каля нашай капліцы.  Няхай Бог вам адудзячыць і ўзнагародзіць вашую шчодрасць. На гэтым тыдні ў літургіі маем наступныя ўспаміны:



1. Сённяшняя нядзеля – Хросту Пана распачынает звычайны перыяд літургічнага году. Шчыра дзякуем усім Вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Бог узнагароджвае Вас за вашую шчодрасць. 2. У літургіі адзначаем:



Шчыра дзякую ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

Заўтра ў панядзелак  6 студзеня — урачыстасць Аб’яўлення Пана (Тры Каралі). У гэты дзень узгадваем евангельскую падзею пра тое, як тры каралі (мудрацы) пакланіліся Хрысту і склалі яму ў дар золата, ладан і міру.

З урачыстасцю Аб’яўлення Пана звязаны звычай асвячэння крэйды і кадзіла. Асвячонай крэйдай на дзвярах памяшканняў пішуцца літары К+М+В і актуальны год. Гэтыя літары азначаюць ініцыялы трох каралёў: Каспер, Мельхiёр i Бальтазар. У сярэднявеччы гэта разумелася па-іншаму. Надпіс «С+М+В» (імя Каспар па-лацінску пішацца праз С) выражаў благаслаўленне: «Няхай Хрыстус благаславіць памяшканне!» («Christus mansionem benedicat»).

У наступную нядзелю 12 студзеня Касцёл адзначае свята Хросту Пана, якою па традыцыі завяршаецца перыяд Божага Нараджэння.




Прайшоў яшчэ адзін год нашага жыцця. Для некага ляцеў вельмі хутка, а яшчэ для кагосці цягнуўся і цягнуўся. Былі ў ім і радасці, і турботы, былі гадзіны цярпення, хваробы і моманты шчасця. Было шмат чаго і добрага, і дрэннага, але галоўнае, што ў гэтым мінулым годзе ў нашым жыцці дзейнічаў Бог. Не заўсёды, мы дзейнічалі разам з Ім, часам згаджаліся на Яго волю, часам не звярталі ўвагі на тое, што кажа нам Пан, але таксама варта прызнацца сабе таксама ў тым, што былі моманты нашага жыцця, калі дзейнічалі супраць Яе.  Хочацца пажадаць вам усім, каб у новым годзе, такіх момантаў, было як мага меней. Няхай кожны з нас з адкрытым сэрцам і чыстым сумленнем прамаўляе малітву гаворачы: "...будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi." 



1. Дзякую ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні асаблівым чынам хацеў бы падзякаваць усім тым, хто прыгатаваў нашую капліцу да свята Божага Нараджэня. А таксама за дапамогу і прыгатаванне вячэры для святароў падчас парафіяльнай урачыстасці св. Яна Евангеліста. Няхай Добры Бог благаславіць усіх вас і вашыя сем’і.




24 снежня (аўторак)

12.00 – Святая Імша;

21.00 – Вігілійная Святая Імша з удзелам дзяцей (Пастэрка);

23.00 – Вігілійная Святая Імша (Пастэрка).


25 снежня (серада): – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА ЕЗУСА

10.30 – Святочна Святая Імша з удзелам дзяцей;

12.00 – Святочная Святая Імша (транслюецца онлайн);

18.00 – Святочная Святая Імша.


27 снежня (пятніца): Парафіяльная ўрачыстасць Святога Яна, Апостала і Евангеліста.

12.00 – Святая Імша;

19.00 – Урачыстая адпустовая Святая Імша і благаслаўленне віна.



21 і 22-га снежня ў парафіі праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі, якія праводзіў а. Алег Шэнда OFMCap

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.